Перайсці да зместу

Вольга Усеваладаўна Ігнатовіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вольга Усеваладаўна Ігнатовіч
Дата нараджэння 1905[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1984[1][2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці журналістка, фатографка

Вольга Усеваладаўна Ігнатовіч (1905[1][2], Слуцк, Мінская губерня1984[1][2], Масква) — савецкая фатографка.

Малодшая сястра майстра савецкай фатаграфіі Барыса Ігнатовіча.

Займалася фатаграфіяй з пачатку 1930-х гадоў, працавала разам з братам у газеце «Беднота» і часопісе «Нарпит», з сярэдзіны 1930-х гадоў — у газеце «Вечерняя Москва»; удзельніца групы «Октябрь»[ru]. Пазней была ўдзельніцай «брыгады Ігнатовіча» ў Саюзфота.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны працавала фотакарэспандэнтам у газеце 10-й арміі «Боевое знамя» і франтавой газеце «За честь Родины».

Па вайне працавала ў агенцтве АДН і выдавецтве «савецкі мастак».

  • Антология Советской фотографии, 1917—1940. — М.: Планета, 1986.
  • PROPAGANDA & DREAMS, Edition Stemmle 1999 ISBN 3-908161-80-0
  1. а б в г Olga Ignatovich // RKDartists
  2. а б в г Olga Ignatovich // Photographers’ Identities Catalog
  • Вартанов А. Взгляд свой, неповторимый [Игнатович Ольга] // Советское фото (журнал). — 1979. — № 8.