Вольфганг Шэльман
| Вольфганг Шэльман | |
|---|---|
| Род дзейнасці | ваенны, лётчык |
| Дата нараджэння | 2 сакавіка 1911 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 22 чэрвеня 1941 (30 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і прэміі | |
Вольфганг Шэльман (ням.: Wolfgang Schellmann; 2 сакавіка 1911, Касель — 22 чэрвеня 1941, Гродна, Беластоцкая вобласць) — нямецкі ваенны лётчык-ас.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1911 годзе ў Каселі.
У 1930 годзе паступіў на вайсковую службу ў рэйхсверы Веймарскай рэспублікі. У ліку нямногіх нямецкіх лётчыкаў быў адабраны для баявой падрыхтоўкі ў Ліпецкай школе лётчыкаў-знішчальнікаў. У 1932 годзе паступіў у Дрэздэнскую вайсковую школу.
У лістападзе 1937 года ўступіў добраахвотнікам у легіён «Кондар», які змагаўся на баку нацыяналістаў Франсіска Франка ў грамадзянскай вайне ў Іспаніі.
З пачаткам Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у бітве за Францыю, у баях над Ла-Маншам і Англіяй, у Балканскай кампаніі.
На рахунку Шэльмана было 25 перамог у паветраных баях. За вайну ў Іспаніі ён атрымаў Іспанскі залаты крыж з дыяментамі, а ў 1940 годзе быў узнагароджаны Рыцарскім крыжам Жалезнага крыжа.
22 чэрвеня 1941 года капітан Вольфганг Шэльман на сваім знішчальніку Messerschmitt Bf 109 у паветраным баі пад Гроднам збіў савецкі самалёт І-153, але быў пратаранены іншым савецкім самалётам, імаверна І-153 старшага лейтэнанта Пятра Кузьміна.
Шэльман здолеў выскачыць з пашкоджанага самалёта з парашутам, пасля прызямлення быў схоплены мясцовымі жыхарамі. Палоннага лётчыка даставілі ў Шчучынскі райаддзел НКВД, дзе яго, хутчэй за ўсё, расстаралялі.
Гібель Вольфганга Шэльмана лічыцца самай значнай стратай Люфтвафэ ў першы дзень аперацыі «Барбароса».
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |