Вольшыца
Выгляд
| Вольшыца | |
|---|---|
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 160 м |
| Даўжыня | 3,32 км |
| Шырыня | 1,9 км |
| Плошча | 3,98 км² |
| Аб’ём | 4,97 км³ |
| Даўжыня берагавой лініі | 9,75 км |
| Найбольшая глыбіня | 2,7 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 109 км² |
| Упадаюць | рака Сергуч |
| Выцякаюць | рака Сергуч |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
|
|
|
Во́льшыца — возера ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Сергуч (прыток Бярэзіны), за 40 км на ўсход ад горада Докшыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Плошча паверхні 3,98 км². Даўжыня 3,32 км, найбольшая шырыня 1,9 км. Даўжыня берагавой лініі 9,75 км. Найбольшая глыбіня 2,7 м, сярэдняя 1,3 м. Аб'ём вады 4,97 млн. м³. Плошча вадазбору 109 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны і берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелямі, месцамі ілам. Празрыстасць вады да дна. Возера дыстрафіруючае. Моцна зарастае. Праз возера працякае рака Сергуч і злучае яго з возерам Плаўна.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн., 2007.
- Мельнікаў А. К. Вольшыца // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. У 5-і т. Т.2 / Рэд. кал.: П. У. Броўка і інш. — Мн.: Гал. рэд. БелСЭ, 1979. — Т. 2. — 752 с. — 15 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 28. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
