Перайсьці да зьместу

Воршасырзавод

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 54°30′39″ пн. ш. 30°24′4″ у. д. / 54.51083° пн. ш. 30.40111° у. д. / 54.51083; 30.40111

«Воршасырзавод»
наркам. «Оршасырзавод»
Тып унітарнае прадпрыемства[1]
Заснаваная 22 сьнежня 1955 (69 гадоў таму)
Заснавальнікі Савет мінісраў Беларускай ССР
Уласьнікі «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат»
Краіна Беларусь
Разьмяшчэньне Віцебская вобласьць
Адрас Ворша, вуліца Якубоўскага, дом 10[2]
Ключавыя фігуры Аляксандар Падворны (кіраўнік), Аляксей Аўсюкевіч (галоўны інжынэр)[3]
Галіна харчовая прамысловасьць
Прадукцыя плаўлены сыр, марозіва
Матчына кампанія «Аршанскі мясакансэрвавы камбінат»[4]

«Воршасырзавод» — дзяржаўнае харчовае прадпрыемства Беларусі, заснаванае ў сьнежні 1955 году ў якасьці «Аршанскага заводу плаўленых сыроў» (Віцебская вобласьць).

На 2025 год быў адным зь вядучых вытворцаў плаўленага сыру ў Беларусі і найбольшым вытворцам марозіва ў Віцебскай вобласьці.

На 2025 год «Воршасырзавод» вырабляў:

  • 34 найменьні плаўленага сыру пад таварным знакам «Сырны двор»[5], зь іх —
    • 11 у брыкетах па 80 грамаў тлустасьцю ад 20 («Арбіта»)[6] да 60 % у сухім рэчыве, у тым ліку салодкі «Шакалядны» з какавай;
    • 4 малаказьмяшчальныя вырабы ў брыкетах на аснове падсырнай сыроваткі тлустасьцю 45 і 50 %[7];
    • 2 плаўленыя вырабы «Хутаранка» ў брыкетах тлустасьцю 40 і 45 % з кукурузным крухмалам[8];
    • 7 пастападобных па 8 скібак тлустасьцю ад 45 да 55 %[9];
    • 6 у палімэрных кубках па 170 грамаў тлустасьцю 45 %, у тым ліку салодкі «Шакалядны плюс» вагой 90 г з какавай[10];
    • 4 вэнджаныя каўбасныя тлустасьцю 30 і 40 % у пакунках па 500 грамаў[11];
  • 51 найменьне марозіва[12], зь іх —

У чэрвені 1944 году стварылі «Аршанскую маслабазу» (Беларуская ССР). 22 сьнежня 1955 году Савет міністраў Беларускай ССР ухваліў Пастанову № 688 аб яе пераўтварэньні ў «Аршанскі завод плаўленых сыроў». 31 сьнежня 1955 году міністар мяса-малочнай прамысловасьці БССР падпісаў адпаведны Загад № 202[2]. У 1956 годзе праектная магутнасьцю заводу склала 4 т плаўленага сыру і 880 кг марозіва за зьмену. У 1956 годзе выпусьцілі 1300 т плаўленага сыру, 147 т марозіва, 90 т топленага масла, 19 т вафэльных кубачкаў і 10 139 бочак. На заводзе працавала 82 чалавекі. Першым кіраўніком быў Г.І. Шэлектар, а галоўным інжынэрам — Н.Р. Батц. Завод вырабляў 6 відаў плаўленага сыру: заедкавы, 30%- і 40%-вы, вэнджана-каўбасны, цьвёрды сычужны яраслаўскі і такі самы кастрамскі на экспарт. Таксама выпускалі 4 віды марозіва: малочнае і вяршковае з напаўняльнікам і безь яго. Урэшце, выраблялі цукровыя трубачкі, расфасоўвалі ў бляшанкі топленае масла і пастаўлялі бочкі ва ўсе раёны Віцебскай вобласьці. У выніку пераабсталяваньня вытворчую магутнасьць нарасьціі да 9 т сыру і 5 т марозіва за зьмену[20].

29 сьнежня 1997 году Віцебскі абласны выканаўч камітэт ухваліў Рашэньне № 588 аб пераўтварэньні прадпрыемства ў адкрытае акцыйнае таварыства, чые паі разьмеркавалі між пастаўнікамі, працаўнікамі і насельніцтвам Воршы. 5 чэрвеня 2003 году Віцебскі аблвыканкам зацьвердзіў Рашэньне № 314 аб перайменаваньні прадпрыемства ў «Воршасырзавод». Завод уваходзіў у віцебскі канцэрн «Мяса-малочныя прадукты». На 2018 год «Воршасырзавод» вырабляў звыш 50 найменьняў плаўленых сыроў і быў адным зь вядучых вытворцаў такіх сыроў у Беларусі. Таксама выпускалі звыш 30 найменьняў марозіва. За мяжу ў Расею паставілі 4 % вырабаў[2]. 1 лістапада 2018 году завод пераўтварылі ва ўнітарнае прадпрыемства[2].

У 2020 годзе выпусьцілі 600 т марозіва. Ад лістапада па сакавік выпускалі ад 20 да 40 т марозіва, а ў чэрвені яго вытворчасьць даходзіла да 110 т. На 2021 год «Воршасырзавод» быў найбольшым вытворцам марозіва ў Віцебскай вобласьці[21]. 19 жніўня 2021 году завод разьмясьціў на Беларускай унівэрсальнай таварнай біржы заяўкі на продаж плямбіру для продажу за мяжу ўпершыню ў гісторыі біржы[22]. На 2024 год завод вырабляў звыш 40 найменьняў плаўленага сыру ў брыкеце, кубку, скібках і вэнджана-каўбасным выглядзе, а таксама звыш 50 найменьняў марозіва ў вафэльных кубачках і вафэльных цукровых ражках, а таксама ў выглядзе эскімо, сэндвічаў, як і ў сямейных і буйнафасаваных пакунках[2].

  1. ^ «Оршасырзавод», УП // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 5 чэрвеня 2024 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  2. ^ а б в г д Оршасырзавод, ААТ. Аршанскі раён // Віцебская абласная бібліятэка, 28 лютага 2019 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  3. ^ Зьвесткі для сувязі (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  4. ^ Прыём грамадзянаў (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  5. ^ Плаўлены сыр (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  6. ^ Плаўлены сыр «Арбіта» (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  7. ^ Малаказьмяшчальны выраб «Асілкавае здароўе» (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  8. ^ Плаўлены выраб «Хутаранка» (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  9. ^ Плаўлены сыр у скібках «Нашая прэм'ера» (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  10. ^ Плаўлены сыр «Шакалядны плюс» (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  11. ^ Сыр плаўлены каўбасны вэнджаны «Да гарбаты» 30% тлустасьці (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  12. ^ Марозіва (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  13. ^ У вафэльных кубках (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  14. ^ Эскімо (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  15. ^ У цукровым ражку (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  16. ^ У брыкеце на печыве (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  17. ^ У папяровых кубках (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  18. ^ Сямейнае ў пакетах (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  19. ^ У кювэце (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  20. ^ Гісторыя (рас.) // УП «Воршасырзавод», 2025 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  21. ^ БелТА. Каля 600 т марожанага за год выпускае УП «ОршаСырЗавод» // Полацкі раённы выканаўчы камітэт, 14 чэрвеня 2021 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.
  22. ^ Беларускае марозіва будзе экспартавацца праз электронную пляцоўку БУТБ // ААТ «Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа», 19 жніўня 2021 г. Праверана 28 ліпеня 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]