Восіп Вікенцьевіч Турчыновіч
Восіп Вікенцьевіч Турчыновіч | |
---|---|
Дата нараджэння | верасень 1824 |
Дата смерці | не раней за 1860-я |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, археограф |
Восіп Вікенцьевіч Турчыновіч або Іосіф Цэзар Турчыновіч (верасень 1824 — пасля 1860-х) — вучоны–гісторык, правазнавец,
Паходзіў са збяднелага старажытнага шляхецкага роду Магілёўскай губерні. Звестак пра ранняе жыццё Турчыновіча няма. У 1858 годзе як тытулярны саветнік служыў перакладчыкам магілёўскага дваранскага сходу. На пачатку 1860-х гадоў служыў суддзёй Ніжняудзінскага акруговага суда ў Іркуцкай губерні. Далейшы лёс невядомы.
На думку Уладзіміра Пічэты, Іосіф Турчыновіч належаў да сталічнай школы гісторыкаў-юрыстаў.
Аўтар навуковых прац у галіне гісторыі права, шмат увагі надаваў асвятленню палітычных падзей. Сярод навуковых прац Турчыновіча «О поземельной собственности и наследстве в Древней Руси» (1853) і «История сельского хозяйства России от времен исторических до 1850 года» (1854) — абедзве кнігі заўважаны, рэцэнзіі друкаваліся ў «Современнике», «Отечественных записках» і іншых, «Обозрение истории Белоруссии с древнейшых времен» (1857).
«Обозрение истории Белоруссии с древнейшых времен» складалася з дзесяці частак і адлюстроўвала падзеі на тэрыторыі Беларусі да падзелаў Рэчы Паспалітай і да далучэння да Расійскай імперыі[1]. Таксама была заўважана навуковымі коламі, цытавалася, падштурхнула да даследаванняў у галіне беларускай гістарыяграфіі. На думку Ігара Марзалюка, гэта праца Турчыновіча заклала падмурак гісторыі Беларусі.
Творы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Грибко И. Л. Турчинович Осип (Иосиф Цезарь) Викентьевич // Белорусская юридическая энциклопедия. — Мн.: БГУ, 2013. — Т. 4. — С. 60.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 59. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 677. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 544. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Грыбко І.Л. Восіп Цэзар Турчыновіч: Малазнаёмы і хрэстаматыйна вядомы (матэрыялы да біяграфіі) . / Российские и славянские исследования : сборник научных статей / Белорусский государственный университет. — Минск, 2008. ― Вып. 3. ― С. 139―144.