Перайсці да зместу

Вузкацелка перавязаная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вузкацелка перавязаная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Bitoma crenata


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  706213
NCBI  346746
EOL  1041193

Вузкацелка перавязаная[1] (Bitoma crenata) — від вузкацелак сямейства Zopheridae. Жыве ў Паўночнай Амерыцы і Еўропе.

Плоская форма цела жука прыстасаваная да пражывання пад карой дрэў. Цела вузкае, даўжынёй каля 3 мм, шырынёй каля 1 мм.

Галава цьмяна-чорная, за выключэннем чырвонага пярэдняга краю. Надкрыллі рэдка цалкам чырвоныя, але звычайна чорныя ўздоўж шва надкрылляў і на шырокай папярочнай паласе.

  1. Вузкацелкі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 496
  • Lobl, I.; Smetana, A., eds. (2013). Catalogue of Palaearctic Coleoptera, Volume 5: Tenebrionoidea. Apollo Books. ISBN 978-90-04-26090-0