Вуліца Ільіча (Гомель)
Ільіча вуліца Гомель | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Горад | Гомель |
Раён | Навабеліцкі |
Гістарычны раён | Навабеліца |
Тралейбусныя маршруты | 3, 5, 18 |
Аўтобусныя маршруты | 2, 12, 18, 22а, 26, 30, 31, 35, 39, 42, 45, 50, 55, 56 |
Назва ў гонар | Уладзімір Ільіч Ленін |
З'явілася | каля 1777 |
![]() |
Вуліца Ільіча (былая Шашэйная, Леніна) — вуліца ў паўднёвай частцы Гомеля (Навабеліцкі раён Гомеля), з’яўляецца адной з галоўных вуліц горада.
Пачынаецца ад моста праз раку Сож (мост Ільіча-Фрунзэ), сканчаецца ля гарадской мяжы, пераходзіць у шашу на Чарнігаў. Забудова самая разнастайная, у асобных частках вуліцы прыватная 1-2 павярховая, таксама на вуліцы ёсць некалькі шматпавярховых дамоў па 18 паверхаў.
Апошні раз пераназывалася ў савецкія гады, тады яе пераназвалі ў гонар У. І. Леніна. У 1992 годзе вуліцу прапаноўвалася пераіменаваць у гонар лётчыка В.Оськіна, але прапанову праігнаравалі.
Аб’екты
[правіць | правіць зыходнік]- Гомельскі абласны клінічны шпіталь інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны (вул. Ільіча, 288)
- Гомельскі тлушчавы камбінат
- Гомельскі мясакамбінат
- Дзіцячая школа мастацтваў № 6
- Сярэднія школы № 1, № 2
- Гомельская гарадская паліклініка № 13
- Цэнтр культуры Гомельскага раёна
- Савет ветэранаў Навабеліцкага раёна
- Гомельскі раённы выканаўчы камітэт
- Адміністрацыя Навабеліцкага раёна
Перасякае вуліцы (Гомель)
[правіць | правіць зыходнік]- Рэспубліканскую
- 11 Ліпеня
- Міжнародную
- Рэпіна
- Герцэна
- Радзішчава
- Склязнёва
- Сцяпана Разіна
- Ленінградскую
- Севастопальскі завулак
- 9 траўня
- Пірагова
- Ільіча 1-й завулак
- Ільіча 2-гі завулак
- Ільіча 3-ці завулак
- Зайцава
- Ільіча 5-ы завулак
- Ільіча 6-ы завулак
- Ільіча 7-ы завулак
- Ільіча 8-ы завулак
- Ільіча праезд
- Жамчужную
Перспектывы
[правіць | правіць зыходнік]Станам на 2019 год, у аддаленай перспектыве планавалі будаўніцтва жылых мікрараёнаў на поўдні вуліцы, абапал шашы на Чарнігаў, за межамі горада таго часу. Аднак гэта вымагае вырубкі часткі тамашняга лесу і падсыпкі грунту.[1]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ belkagomel.by. Как, что и где будут строить в Гомеле в ближайшие 10 лет (руск.) (16 кастрычніка 2019). Праверана 27 сакавіка 2025.