Перайсці да зместу

Вуліца Варвашэні (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Варвашэні
Мінск
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Раён Заводскі
Гістарычны раён Паўночны пасёлак
Працягласць 1,6 км[1]
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Магілёўская
Ранейшыя назвы Енісейская
на Яндэкс.Картах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Варвашэні — вуліца ў Заводскім раёне Мінска. Названа ў гонар І.Дз. Варвашэні[2]. Да 2005 г. называлася Енісейскай[3]. Пачынаецца ад скрыжавання з Партызанскім праспектам і ідзе на поўнач да скрыжавання з Зімняй вуліцай. Спалучае жылую і дзелавую забудову, значная частка будынкаў вуліцы ўзведзена з 1960-х па 1980-я гг.[4], 2 будынкі забудовы 1950-х гг. знесены, частка аднесена да новых адрасоў[5].

Помнік Беларусь партызанская
  • д. 4 (пабудова 1970-71 гг.) — СШ № 120 з манументальным пано на сцяне спартзалы[6];
  • інтэрнаты № 8, 9, 10 МАЗ (пабудова 1970-71 гг[7].).