Перайсці да зместу

Вуліца Венэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Венэ
Талін
эст.: Vene tänav
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Венэ (эст.: Vene tänav — «Руская») — вуліца ў Старым Таліне, гістарычным раёне сталіцы Эстоніі.

Вуліца пачынаецца ад плошчы Вана-тург, дзе таксама перасякаецца з вуліцамі Віру і Ванатуру-каэл і заканчваецца на вуліцы Олевімягі. На вуліцу Венэ выходзяць вуліцы Аптээгі, Пюхавайму, Мунга, Катарыйна-Кяйк і Брэмені-Кяйк.

Працягласць вуліцы — 1,248 км.

Вуліца атрымала сваю назву ў XII стагоддзі, бо тут пачалі з’яўляцца рускія гандляры, якія сфармавалі пазней гандлёвы двор; кіраўніком купцоў быў старшына. Таксама дзейнічала руская праваслаўная парафія, да якой прымыкалі гаспадарчыя пабудовы, якія выкарыстоўваліся для захоўвання тавараў і правядзення сходаў.

Першапачаткова вуліца называлася Кляшторная, бо на ёй знаходзіўся Дамініканскі кляштар, але пасля Рэфармацыі ў XVI стагоддзі, калі дамініканскі кляштар спыніў сваё існаванне, за вуліцай, дзякуючы гандлёваму двару і царкве, замацавалася назва Венэ — Руская.

Памятныя мясціны

[правіць | правіць зыходнік]