Вуліца Гомельская (Кіеў)
Выгляд
| Гомельская | |
| вуліца Кіева | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Раён гораду | |
| Даўжыня | 980 м |
| Аўтобусныя маршруты | 32 |
| Паштовыя індэксы | 04078 |
| Вуліца Кіева Гомельская ў Вікісховішчы | |
Вуліца Гомельская (па-ўкраінску: Гомельська вулиця) — вуліца ў Падольскім раёне Кіева. Названая ў 1953 годзе ў гонар беларускага гораду Гомелю. Да Гомельскай вуліцы далучаюцца вуліцы Ружовая (яе пачатковая частка), Мінская, Зорная, завулкі Гомельскі (двойчы), Зорны і Мінскі.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рух двухбаковы, пакрыцьцё — асфальт. На вуліцы пераважае сядзібная малапавярховая забудова.
Найбліжэйшая станцыя мэтро — «Ніўкі». Найбліжэйшая чыгуначная станцыя — Вышгародзкая.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліца была запраектаваная ў пачатку 1950-х гадоў як спалучэньне вуліцаў 107-я новая і 123-я новая. Сучасная назва і даўжыня — з 1953 году.