Перайсці да зместу

Вуліца Караленкі (Полацк)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Караленкі
Полацк
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Горад Полацк
Раён Задзвінне
Працягласць 660 м
Назва ў гонар Уладзімір Караленка
Паштовы індэкс 211402
Нумары тэлефонаў +375214

Вуліца Караленкі (трансліт.: Vulica Karalienki, руск.: Улица Короленко) — вуліца ў Полацку ў мясцовасці Задзвінне.

Агульная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Вуліца размешчана ў паўднёвай частцы горада на левым беразе Дзвіны ў мясцовасці Задзвінне і пралягае з поўначы на ​​поўдзень на 660 метраў ад касцёла Святога Андрэя Баболі па вуліцы Дзяржынскага да вуліцы Петруся Броўкі (раён прадуктовага рынку). Побач працякае рэчка Малая Бяльчанка.

Забудова вуліцы прадстаўлена ў асноўным аднапавярховымі дамамі сядзібнага тыпу, у пачатку вуліцы ёсць некалькі шматкватэрных пяціпавярховых дамоў 1960-х гадоў. Рух грамадскага транспарту па вуліцы не ажыццяўляецца.

Вуліца названа ў гонар рускага пісьменніка Уладзіміра Караленкі, які не мае ніякага дачынення да Полацка.