Перайсці да зместу

Вуліца Пятроўка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вуліца Пятроўка
Цвярскі раён
руск.: Улица Петровка
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад
Працягласць
  • 1,2 ± 0,1 км
Назва ў гонар Высока-Пятроўскі манастыр
Паштовы індэкс 125009, 107031, 127051, 127006
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вуліца Пятроўка (руск.: Улица Петро́вка) — адна з асноўных і самых старых вуліц цэнтра Масквы. Размешчана ў Цэнтральнай адміністрацыйнай акрузе горада на тэрыторыі Цвярскога раёна. Праходзіць ад Тэатральнай плошчы (пачатак нумарацыі хат) да Сярэдняга Карэтнага завулка.

Сваю назву вуліца атрымала ад Высока-Пятроўскага манастыра, заснаванага ў канцы XIV стагоддзя. Назва «Пятроўка» ужываецца з пачатку XVII стагоддзя і з тых часоў ні разу не змянялася, што лічыцца рэдкасцю для гістарычных вуліц цэнтра Масквы. У XVIII стагоддзі вуліца пачала інтэнсіўна забудоўвацца — у другой палове стагоддзя тут з’явіліся асабнякі маскоўскай шляхты. У XIX стагоддзі Пятроўка стала адной з галоўных гандлёвых вуліц Масквы. Нягледзячы на шэраг перабудоў XX стагоддзя, якія змянілі архітэктурны ансамбль вуліцы, на Пятроўцы захавалася шмат адметных гістарычных будынкаў.