Перайсці да зместу

Выкупленне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Выкупленне — літаральна выкуп за палоннага ці раба, вызваленне ад рабства. У хрысціянскай тэалогіі гэты тэрмін (іўр.: ge'ullah, грэч. lytrosis, apolytrosis) ужываецца для пазначэння ўчынка подзвіга Ісуса Хрыста. Каб загладзіць грахі чалавецтва, Хрыстос увасабляецца ў чалавека і прыносіць Сябе ў ахвяру.

Слова «выкупіць» значыць вызваліць ад чагосьці шляхам аплаты вызначанай сумы. Гэты тэрмін адмыслова выкарыстоўваўся для пазначэння выкупу раба з няволі. Ужыванне гэтага тэрміна да смерці Хрыста азначае, што папярэднім станам чалавецтва было рабства. Бог набыў cвабоду людзей, і таму яно больш не знаходзіцца ў рабстве граху ці старазапаветнага закона. Гэта метафарычнае выкарыстанне «выкуплення» пацвярджаецца вучэннем Ліста Галатам 3:13 і 4:5.