Вэлі-Сіціскі дзяржаўны ўніверсітэт
Вэлі-Сіціскі дзяржаўны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Valley City State University | |
![]() | |
Арыгінальная назва | англ.: Valley City State University |
Заснаваны | 1890 |
Студэнты | 1 676[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Вэлі-Сіці, Паўночная Дакота, ЗША |
Сайт | vcsu.edu |
Вэлі-Сіціскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: Valley City State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Вэлі-Сіці ў штаце Паўночная Дакота, ЗША.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваная ў 1890 годзе як Вэлі-Сіціская нармальная школа, двухгадовы педагагічны каледж, у 1921 годзе яна атрымала права прысвойваць ступені бакалаўра і змяніла назву на Вэлі-Сіціскі дзяржаўны педагагічны каледж. З пашырэннем праграм за межамі педагагічнай адукацыі ў 1963 годзе вучэльня стала Вэлі-Сіціскім дзяржаўным каледжам. У 1986 годзе ён быў перайменаваны ў Паўночна-Дакотскі дзяржаўны ўніверсітэт ва Вэлі-Сіці, а праз год атрымаў сваю цяперашнюю назву.
Універсітэт прапануе больш за 65 праграм бакалаўрыяту і некалькі онлайн-праграм магістратуры, уключаючы ступень магістра адукацыі, магістра мастацтваў у галіне выкладання і магістра навук у галіне бізнес-інфармацыйных сістэм. У 2015 годзе ўніверсітэт выпусціў 302 студэнта — самы вялікі выпуск за яго гісторыю.
Кампус універсітэта значыцца як гістарычны раён у Нацыянальным рэестры гістарычных месцаў ЗША.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 3 ліпеня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы