Вэнтастэга
| Вэнтастэга | |
Рэканструкцыя выгляду вэнтастэгі | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Падцарства | Эўмэтазоі |
| Тып | Хордавыя |
| Падтып | Хрыбетныя |
| Кляса | Амфібіі |
| Атрад | Іхтыястэгападобныя |
| Род | Вэнтастэга |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Ventastega curonica | |
Вэнтастэга (Ventastega curonica) — род базальных тэтраподаў[1], які жыў у фамэнскі век (каля 365 мільёнаў рокаў таму) на тэрыторыі сёньняшняе Латвіі. Рэшткі жывёлы былі знойдзеныя ды апісаныя Альбэргам, Лукшэвічсам і Лебедзевым у 1994 годзе ў фармацыі Кетлеры, што знаходзіцца ў межах гораду Салдус на беразе ракі Вэнта, ад якой знаходка й атрымала назву.
Вэнтастэга мела шэраг як рыбных, гэтак і амфібійных рысаў. Яна дасягала даволі вялікіх памераў для свайго часу — аднога мэтру, зь якіх 20 сантымэтраў прыпадалі на чэрап.[2] Канечнасьці вэнтастэгі былі больш разьвітымі за элгінэрпэтона, але больш прымітыўнымі, чым у акантастэгі. Мяркуецца, што падобна іншым першым чацьвяраногім — акантастэзе ды іхтыястэзе — вэнтастэга мела сем ці восем пальцаў, але пры гэтым была няздольнай да жыцьця на сушы й рухалася па ёй толькі пры вымушаных варунках, напрыклад падчас перасыханьня вадаёмаў. Тым ня менш, знойдзеныя рэшткі чэрапу й плечавога пасу даюць сьцьвярджаць на конт большага падабенства вэнтастэгі да тэтраподаў, чым да рыбаў. Мяркуецца, што яна пераважна жыла ў прыбярэжных зонах акіяну, дзе палявала на рыбу.