Перайсьці да зьместу

Вэнэцыя (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вэнэцыя
Поўная назва Venezia Football Club S.r.l.
Заснаваны 1907
Горад Вэнэцыя, Італія
Стадыён П’ерлюіджы Пэнца
Умяшчальнасьць: 7450
Чэмпіянат Сэрыя Б
 · 2024—2025 Сэрыя А, 19 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
veneziafc.it (італ.)

«Вэнэцыя» (па-італьянску: Venezia) — італьянскі футбольны клюб з гораду Вэнэцыі. Заснаваны ў 1907 годзе. Уладальнікі Кубка Італіі (1941).

Футбольны клюб «Вэнэцыя» паўстаў 14 сьнежня 1907 году, дзякуючы руплівасьці 20 энтузіястаў, які дамаглі зьліцьця футбольных сэкцыяў двух вэнэцыянскіх спартовых клюбаў, як то таварыства баявой гімнастыкі і «Канстантына Рэер». Месцам, абраным заснавальнікамі, каб даць жыцьцё новаму футбольнаму клюбу, стаў рэстаран Да Нанэ ін Кортэ дэль’Орса недалёка ад Кампа-Сан-Барталяміё. Сярод заснавальнікаў былі Давідэ Фана, які быў абраны першым прэзыдэнтам каманды, а таксама Вальтэр Эмісэгер з швайцарскага клюбу «Вінтэртур». Эмісэгер стаў першым трэнэрам каманды і ейным капітанам[1].

Гульцы «Вэнэцыі» з кубкам Італіі ў 1941 годзе.

У першыя гады матчы клюбу ладзіліся ў сасновым лесе Сант’Элены. Першыя матчы «Вэнэцыі» былі згуляныя супраць камандаў з Падуі, Вэроны і Вічэнцы, а таксама супраць экіпажаў караблёў, якія прыбывалі ў порт Вэнэцыі. Першай футбольнай сустрэчай клюбу зважаецца матч 22 сьнежня 1907 году супраць клюбу «Вічэнца», які скончыў унічыю зь лікам 1:1[2]. «Вэнэцыя» дэбютавала ў найвышэйшым дывізіёне Італіі ў 1909 годзе. Зьяўляючыся адзіным клюбам з Вэнэта, «Вэнэцыя» была наўпрост дапушчаная да паўфіналу, дзе сустрэлася зь пераможцам зоны Лямбардыі клюбам «Мілянэзэ», але была разгромленая зь лікам 7:1 у першым матчы і лікам 11:2 у матчы ў адказ[3]. «Вэнэцыя» брала ўдзел у Прыма-катэгорыі, якая была найвышэйшым дывізіёнам чэмпіянату Італіі, з сэзону 1910—1911 гадоў па сэзон 1914—1915 гадоў, які стаў апошнім перад далучэньнем Італіі ў Першую сусьветную вайну. 7 верасьня 1913 году быў адкрыты вэнэцыянскі стадыён на востраве Сант’Элена, які сёньня вядомы як П’ерлюіджы Пэнца. На ім была крытая трыбуна дзеля 500 гледачоў[4]. У красавіку 1919 году клюб быў аб’яднаны зь яшчэ адной каманды гораду — «Аўрорай». У гэты ж час урад даў клюбу 40 тысяч лір у якасьці кампэнсацыі за выкарыстаньне спартовай пляцоўкі ў якасьці вайсковай базы. У 1920-я гады «Вэнэцыя» часта гуляла ў другім дывізіёне. 1 жніўня 1934 году клюб вярнуўся да сваіх традыцыйных чорнага і зялёнага колераў[5].

У сэзоне 1934—1935 гадоў «Вэнэцыя» заняла 11-ы радок і была паніжаная ў Сэрыю С, але знаходжаньне ў трэцім дывізіёне было нядоўгім, бо ўжо праз год клюб прасунуўся ў Сэрыю Б. Каманда працягвала змагацца ў другім дывізіёне, няблага выступаючы ў айчынным кубку. У сэзоне 1938—1939 гадоў дружына заняла другое месца і атрымала павышэньне ў Сэрыю А, што было дасягнута драматычным чынам, бо вэнэцыяны перамоглі «Аталянту» ў Бэргама зь лікам 0:1 у апошнім туры і абагналі іх у табліцы толькі за кошт найлепшай розьніцы галоў[6]. Пераможны гол быў на рахунку Франчэска Пэрніга[7]. Ажно да спыненьня футболу ў Італіі ў сувязі з Другой сусьветнай вайной «Вэнэцыя» заставалася ў Сэрыі А, здабыўшы Кубак Італіі ў 1941 годзе і змагаючы за скудэта ў сэзоне 1941—1942 гадоў.

  1. ^ Un Secolo di Calcio Venezia, Il Venezia dalla nascita al girone unico, Michele Gottardi. — С. 3—4.
  2. ^ Un secolo di Calcio Venezia, Il Venezia dalla nascita al girone unico, Michele Gottardi. — С. 10.
  3. ^ Agendina Barlassina 1937—38. — С. 36.
  4. ^ Un Secolo di Calcio Venezia, Storia del Penzo, Renato Vidal. — С. 27.
  5. ^ Un Secolo di Calcio Venezia, Dalla Serenissima alla presidenza Bennati, Pietro Bortoluzzi. — С. 40.
  6. ^ Almanacco illustrato del calcio italiano 1940. — С. 166.
  7. ^ Un Secolo di Calcio Venezia, Dalla Serenissima alla presidenza Bennati, Pietro Bortoluzzi. — С. 50.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]