Вялікаросы
Вялікаросы, вялікарусы, вялікарасіяне[1] (руск.: великороссы, великоросы, великорусы, великоруссы, великороссияне) — этнонім, які выкарыстоўваўся ў дачыненні да рускіх у якасці іх самавызначэння альбо вонкавага прадстаўлення і перажыў шэраг трансфармацый на працягу XVIII — пачатку XX стагоддзя.
Да сярэдзіны XIX стагоддзя ўлады Расійскай імперыі сталі разумець неабходнасць фарміравання ўласнай нацыянальнай ідэі, і ў гэтую эпоху пачынаюцца актыўныя спрэчкі з нагоды месца вялікаросаў у сістэме дзяржавы і з нагоды самога разумення «рускасці»[2]. Паводле афіцыйнай дзяржаваўтваральнай канцэпцыі Расійскай імперыі, вялікаросы ўяўлялі сабой адну з трох галін агульнарускага народа (разам з маларосамі і беларусамі)[3].
У XX стагоддзі, з распадам Расійскай імперыі і ўтварэннем СССР, савецкай уладай у рамках новай нацыянальнай палітыкі карэнізацыі праводзілася палітыка мабілізацыі этнічнасці меншасцяў для нейтралізацыі палітычнага рэсурсу вялікаросаў. У сувязі з гэтым этнонім «вялікарос» страціў правамернасць і ў шырокім ужыванні застаўся толькі этнонім «рускія»[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Лескинен М. В. Великороссы/великорусы в российской научной публицистике (1840—1890) // Славяноведение. — 2010. — № 6. — С. 3—17.
- ↑ Шабаев Ю. П., Жеребцов И. Л., Журавлёв П. С. «Русский Север»: культурные границы и культурные смыслы // Мир России: социология, этнология, культурология. — 2012. — № 4. — С. 138.
- ↑ Реєнт О. П. Українсько-білоруські взаємини у XIX - на початку XX ст.: процес становлення // Головний редактор: В. А. Смолій Український історичний журнал : науковий журнал. — Інститут історії НАНУ, 2008. — В. 1 (478). — С. 161—169. — ISSN 0130-5247. Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2012.
- ↑ Шабаев Ю. П., Жеребцов И. Л., Журавлёв П. С. «Русский Север»: культурные границы и культурные смыслы // Мир России: социология, этнология, культурология. — 2012. — № 4. — С. 143.