Вялікі камень Кудаеўскі
Выгляд
Вялікі камень Кудаеўскі | |
---|---|
| |
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, квартал № 196 Аршанскага лясніцтва, Аршанскі раён, Віцебская вобласць |
Плошча | 141,9 м² |
Вялікі камень Кудаеўскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Знаходзіцца на тэрыторыі Андрэеўшчынскага сельскага савета ва ўрочышчы ўчастка «Чысцік» у квартале № 196 Аршанскага лясніцтва (Аршанскі раён, Віцебская вобласць).
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчаны за 0,6 км на поўдзень ад в. Кудаева. Плошча помніка — 34,5 м², плошча ахоўнай зоны — 141,9 м². Доўгая вось яго дасягае 6,9 м, кароткая — 5 м, вышыня — 2 м, акружнасць — 22,8 м, вага — больш за 180 т. Валун прынесены ледавіком каля 150 тыс. гадоў таму з Аландскіх астравоў.