Перайсьці да зьместу

Вясельныя клопаты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вясельныя клопаты
па-ангельску: The Wedding Planner
Жанр рамантычная камэдыя і драматычны фільм
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Кампазытар
Апэратар
Мантаж Ліза Зэна Чэрджын[d]
Вытворчасьць Intermedia[d]
Распаўсюд Columbia Pictures[d] і Netflix
Дата выхаду 26 студзеня 2001[2] і 3 траўня 2001[3]
Працягласьць 100 хвіліна
Краіна
Мова ангельская
Старонка на IMDb

«Вясельныя клопаты» (па-ангельску: The Wedding Planner) — амэрыканскі камэдыйна-рамантычны фільм 2001 году рэжысэрскага дэбюту Адама Шэнкмана. Галоўныя ролі выканалі Джэніфэр Лопэс і Мэт’ю Маконагі.

Увага: ніжэй знаходзіцца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Амбітная арганізатарка вясельляў з Сан-Францыска Мэры Ф’ёрэ (Джэніфэр Лопэс) зноў знаёміцца з сваім знаёмым дзяцінства Масыма (Джастын Чэмбэрз) дзякуючы свайму бацьку Сальваторэ (Алекс Рока), які хоча, каб яны пабраліся шлюбам, але Мэры адмаўляецца. Спадзяючыся ўгаварыць сваю начальніцу, Джэры (Кэці Наджымі), зрабіць яе партнэркай кампаніі, Мэры наймаюць дзеля плянаваньня вясельля спадчыньніцы кейтэрынгавай кампаніі Фрэн Доналі (Брыджыт Ўілсан) зь ейным даўнім хлопцам «Эдзі». Пакуль яна паведамляе пра свой посьпех каляжанцы Пэні па тэлефоне, абцас Мэры захрасае ў люку. Пакуль яна спрабуе вызваліцца, таксоўка сутыкаецца з кантэйнэрам, які імчыцца на яе. Мужчына побач своечасова адцягвае выратоўвае жанчыну, якая дзякуе яму, перш чым страціць прытомнасьць.

Ачуняўшы ў шпіталі, Мэры сутыкаецца з сваім выратавальнікам, якім ёсьць пэдыятар Стыў Эдысан (Мэт’ю Маконагі). Пэні запрашае Стыва пайсьці зь імі ў кіно пад адкрытым небам, але робіць гэта каб пакінуць сяброўку з хлопцам сам-насам. Мэры і Стыў танчаць на адкрытым паветры і амаль цалуюцца, але іх перарывае залева. У наступныя дні на ўроку танцаў з кліентам Мэры сустракае Фрэн, якая знаёміць яе з сваім жаніхом «Эдзі», якім аказваецца Стыў. Пакуль Фрэн размаўляе па тэлефоне Мэры дакарае Стыва за тое, што той падманваў яе за сьпінаю Фрэн. Падчас візыту ў патэнцыйнае месца вясельля ў даліне Напа зьяўляецца Масыма які прадстаўляецца жаніхом Мэры. Падчас аб’езду маёнтка верхам Стыў зноў ратуе Мэры і дакарае яе за тое, што яна асуджае ягоныя ўчынкі, калі сама ёсьць заручанай. Дома Мэры лае бацьку за спробу зьвесьці яе з Масыма. Сальваторэ прызнаецца, што ягоны шлюб, які Мэры лічыла ідэальнымі адносінамі, быў дамоўлены і толькі празь некалькі месяцаў ператварыўся ў сапраўднае каханьне. За часам наведваньня іншага патэнцыйнага месца вясельля Фрэн паведамляе, што мусіць зьехаць у тыднёвую камандзіроўку, і пакідае Мэры і Стыва працягваць падрыхтоўку. Яны прабачаюцца адзін перад адным за свае гнеўныя словы і неўзабаве робяцца сябрамі. Неўзабаве Стыў прызнаецца Мэры ў сваіх пачуцьцях, але тая адказвае, што занадта паважае Фрэн, каб дазволіць, каб паміж імі што-небудзь было. Па вяртаньні Фрэн прызнаецца Мэры, што ня ўпэўненая, ці ўсё яшчэ кахае Стыва. Ігнаруючы ўласнае сэрца, Мэры пераконвае Фрэн працягнуць падрыхтоўку вясельле.

Ужо на самім вясельлі Стыў пытаецца ў Фрэн, ці правільна яны робяць, што бяруць шлюб, і яна прызнаецца, што ня хоча выходзіць замуж. Яны мірна разыходзяцца і Стыў хутка зьязджае да ратушы, каб спыніць Мэры ў ейнай спробе ўзяць шлюб з Масыма. Гэты шлюб таксама зрываецца, бо ў апошнюю хвіліну Сальваторэ спыняе цырымонію, разумеючы, што шлюб з Масыма ня тое, чаго хоча ягоная дачка. Стыў і Масыма едуць на скутэры ў парк, дзе пачынаецца чарговы фільм пад адкрытым небам. Стыў знаходзіць Мэры, просіць яе патанчыць, і яны цалуюцца.

Тут скончваецца зьмест, які раскрывае сюжэт твору.

Фільм агулам атрымаў негатыўныя водгукі крытыкаў. На сайце Rotten Tomatoes, які зьбірае водгукі, фільм мае рэйтынг ухвалы 17%, базуючыся на 106 рэцэнзіях, зь сярэднім рэйтынгам 3,9 з 10. Кансэнсус на агрэгатары абвяшчае, што замест таго, каб быць лёгкай і чароўнай, гэтая рамантычная камэдыя нязграбная і штучная. Акрамя таго, яна занадта неарыгінальная[4]. Metacritic, які выкарыстоўвае сярэднеўзважаны паказьнік, надаў фільму 33 пункты пры 100 мажлівых, грунтуючыся на 29 водгуках, што сьведчыць пра агулам неўхвальнае стаўленьне. Ліза Шварцбаўм з Entertainment Weekly параўнала фільм зь іншай кінастужкай «Вясельле майго найлепшага сябра», напісаўшы, што там, дзе Джулія Робэртс захапіла сьвет сваёй прывабнасьцю, Лопэс стварае ўражаньне чалавека, які баіцца апаскудзіцца. За ролю ў фільме Лопэс была намінаваная на найгоршую акторку прэміі Залатая маліна[5].

  1. ^ а б в г д е ё ж з Чэхаславацкая кінабаза (чэс.) — 2001.
  2. ^ выгрузка зьвестак FreebaseГугл.
  3. ^ IMDb (анг.) — 1990.
  4. ^ «The Wedding Planner». Rotten Tomatoes.
  5. ^ «Worst in Show». The Baltimore Sun.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]