Вячаслаў Іванавіч Валынец
Вячаслаў Іванавіч Валынец | |
---|---|
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | графік, мастак |
Жанр | кніжная графіка і жывапіс |
Вучоба | |
Член у | |
Узнагароды |
Вячаслаў Іванавіч Валынец (нар. 2 ліпеня 1948, в. Ятвезь, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі мастак-графік і жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 2 ліпеня 1948 года ў вёсцы Ятвезь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе. З таго ж года ўдзельнічае ў мастацкіх выставах[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1981 года. Жыве ў горадзе Мінску[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галіне кніжнай графікі і жывапісу. Стварыў ілюстрацыі да кніг: «На балоце скрыпелі драчы» А. Кудраўца, «Асобае заданне» А. Авечкіна, «Цвіце на Палессі груша» В. Казько[1].
Сярод жывапісных твораў — палотны: «Над старою грушай», «Партрэт мастака В. Камарова», «Партрэт мастака У. Вішнеўскага», «Старыя дрэвы», «Асенні вечар», «Багаты сусед», «Мёртвыя дрэвы», а таксама серыя «Дварнякі»[1].
Яго творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, а таксама ў фондах БСМ[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]У 1995 годзе ўзнагароджаны дыпломам I ступені Рэспубліканскага конкурсу «Мастацтва кнігі»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Валынец Вячаслаў Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валынец Вячаслаў Іванавіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Іванавіч Валынец на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»