Вячаслаў Віктаравіч Вярсоцкі
Вячаслаў Віктаравіч Вярсоцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 чэрвеня 1955 (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Віктар Іванавіч Вярсоцкі |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж, нацюрморт і партрэт |
Вучоба | |
Уплыў | Альгерд Адамавіч Малішэўскі, Алег Вікенцьевіч Луцэвіч, Юрый Фёдаравіч Выхадцаў[d] і Віталь Канстанцінавіч Цвірка |
Член у |
Вячаслаў Віктаравіч Вярсоцкі (нар. 9 чэрвеня 1955, Мінск) — беларускі жывапісец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 чэрвеня 1955 года ў Мінску[1], у сям’і мастака Віктара Вярсоцкага.
У 1976 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча, дзе вучыўся ў А. Малішэўскага, А. Луцэвіча і Ю. Выхадцава. Браў урокі ў майстэрні В. Цвіркі[1].
З’яўляецца ўдзельнікам мастацкіх выставак з 1972 года. Член Беларускага саюза мастакоў з 1980 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе пераважна ў жанры пейзажа, нацюрморта і партрэта. Сярод асноўных твораў — «Мінск. Сімфонія восені», «Вясна. Вулічка Верхняга горада», «Спрадвечнае», «Мокрыя дрэвы», «Кветкі», «На Мацея зіма пацее», «Кастрычнік», серыя «Краскі беларускіх пушчаў», «Нацюрморт з чырвонай рэдзькай», «Па дарогах Беларусі», «Мінск салютуе», «Крышталёвы вечар», «Вечар на Браслаўшчыне», партрэты «Маці», «Студэнтка»[1].
Творы мастака захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, фондах БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, а таксама ў Літаратурным музеі М. Багдановіча[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е Вярсоцкі Вячаслаў Віктаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вярсоцкі Вячаслаў Віктаравіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вячаслаў Віктаравіч Вярсоцкі на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 9 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі XX стагоддзя
- Мастакі Беларусі XXI стагоддзя
- Мастакі-партрэтысты Беларусі
- Майстры нацюрморта Беларусі