Перайсці да зместу

Вячаслаў Міхайлавіч Целеш

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вячаслаў Міхайлавіч Целеш
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 верасня 1938(1938-09-25) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, краязнавец, мастацтвазнавец
Вучоба
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вячаслаў Міхайлавіч Целеш, Вячка Целеш (25 верасня 1938, г.п. Краснасельскі, Ваўкавыскі павет, Беластоцкае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі мастак, краязнавец, філакартыст.

У 1975 г. скончыў Латвійскую акадэмію мастацтваў. Вучыўся ў Імантса Вэцазалса, Петэрыса Постажса, Эдуарда Грубэ, Уладзіміра Козіна, Конрадса Убанса, Эдгарса Ілтнерса, Эдуардса Калныньша i Петэрыса Упіціса[1].

Жыве ў Рызе. Дырэктар беларускай школы. Старшыня суполкі мастакоў-беларусаў Балтыі «Маю гонар», намеснік старшыні таварыства беларускай культуры «Світанак».

Працуе ў розных жанрах станковага жывапісу і графікі, а таксама ў экслібрысе. Творы вылучаюцца пластычнай выверанасцю і рэльнасцю прасторавых суадносін усіх элементаў кампазіцыі. Значная роля належыць малюнку, які акрэслівае кампазіцыю, вызначае рытміку колеравых спалучэнняў. Сярод жывапісных работ: «Рыга. Парк „Аркадзія“» (1975), «Нацюрморт з ручніком» (1977), «Начное дзяжурства» (1978), «Прысвячэнне зубру» (1980), «Першаму беларускаму драматургу прысвячаецца (В. Дунін-Марцінкевіч)» (1983), «Мой мацярык Віцебшчына (паэт С.Панізнік)» (1986), «У лекарскіх навуках доктар Ф.Скарына» (1990), «Заміж персідскага ўзору… (М.Багдановіч у Вільні)» (1991), "Дзвіна-Даўгава — маці наша (Я. Купала і Я. Райніс (1992), «Скарына ў Рызе» (1993), партрэты бацькі (1973), сястры Веры (1979), П. Сокала (Масальскага; 1980), жонкі (1992). Выканаў графічныя цыклы «У цені часу трыумфаў» (1982-92), «Касмічныя шляхі» (1983-87), партрэты Т. Залькалнса (1981), А. Мальдзіса (1982), «Прысвячэнне бацьку латышскага тэатра А. Алунану» (1984), «Аўтапартрэт» (1985), ліст «Горад» (1992) і інш.

Яго карціны маюцца ў музеях і прыватных зборах Беларусі, Даніі, ЗША, Ізраіля, Канады, Кітая, Латвіі, Партугаліі, Расіі, Румыніі, Францыі, Чэхіі, Швейцарыі.

Працуе дацэнтам кафедры культуры і мастацтва Інстытута менеджмента інфармацыйных сістэм. Аўтар тэкстаў і складальнік кніг «Мінск на старых паштоўках» (1984), «Рыга на старых паштоўках» (1991), «Гарады Беларусі на Старых паштоўках» (2-е выд., 2001).

Узнагароджаны найвышэйшай узнагародай Латвіі — Ордэнам Трох Зорак (2006)[1], медалём Францыска Скарыны ад Аб’яднанага пераходнага кабінета (7 жніўня 2025)[2]. Лаўрэат прэміі імя Францішка Багушэвіча за кнігу «Гарады Беларусі на старых паштоўках»[1].

Зноскі