Вячаслаў Станіслававіч Аўгусціновіч
Вячаслаў Станіслававіч Аўгусціновіч | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 11 чэрвеня 1959 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | пейзаж і партрэт |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | рэалізм і поп-арт |
Вячаслаў Станіслававіч Аўгусціновіч (нар. 11 чэрвеня 1959, Замасце, Маладзечанская вобласць) — беларускі мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння ў 1974 годзе 8-мі класаў Заслаўскай сярэдняй школы год правучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы[1]. У 1978―1980 гадах служыў тэрміновую вайсковую службу ў Арміі (Мар’іна Горка). У 1986 годзе скончыў аддзяленне прамысловага мастацтва Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута[2]. Да сярэдзіны 1990-х працаваў мастаком на Мінскім мастацкім камбінаце.
Жыве ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Пасля сканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута працаваў у галіне выяўленчай і мастацкай галаграфіі[3]. Станам на 2025 год пераважна працуе ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, пейзажа, партрэта.
З 1986 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных выстаўках, сярод якіх персанальная выстаўка ў Лілі (Францыя, 2011)[3][4]. Работы мастака знаходзяцца ў прыватных калекцыях Германіі, Італіі, Польшчы, Кітая, Расіі і ЗША[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Персанальная выстава мастацкіх твораў Вячаслава Аўгусціновіча "Вобразы Беларусі" | Жодзінскі краязнаўчы музей . zhkm.by (19 красавіка 2021). Праверана 3 лютага 2025.
- ↑ Августинович Вячеслав (руск.). Viva Kola Art.
- ↑ а б Художник Августинович (руск.). Фотоэнциклопедия Беларуси. Праверана 3 лютага 2025.
- ↑ а б Выстава карцін беларускага мастака Вячаслава Аўгусціновіча праходзіць у БДУ (бел.) . bsu.by (7 лістапада 2020). Праверана 3 лютага 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- онлайн-галэрэя Artcenter.by
- выстаўка жывапісу «Фарбы душы», Ивенецкий музей традиционной культуры
- Дакрануцца фарбамі да сэрца, час. «Светлы Шлях», 18.10.2023
- Выставка «Родной край» Вячеслава Августиновича в Художественном музее, Брестский областной краеведческий музей