Відаўцішкі (Дукштаўская сянюнія)
Вёска | |
Відаўцішкі | |
---|---|
літ.: Vydautiškės | |
54°50′28″ пн. ш. 25°01′08″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Павет | Віленскі |
Раён | Віленскі |
Сянюнія | Дукштаўская |
Гісторыя і геаграфія | |
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
Насельніцтва | |
Насельніцтва | 1 чалавек (2011) |
Паказаць/схаваць карты | |
Відаўцішкі, таксама Відаўці́шкес (літ.: Vydautiškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Знаходзіцца за 3 км на паўночны ўсход ад Дукштаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У сярэдзіне XIX стагоддзя былі аднайменныя вёска і засценак. Вёска належала Вомсам, засценак належаў маёнтку Ізабэлін Котвічаў[1].
У міжваенны перыяд вёска Відаўцішкі знаходзілася ў складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2].
У 1960-1970 гг. комплексныя дыялекталагічныя экспедыцыі абследавалі беларускія гаворкі на тэрыторыі Віленскага раёна для складання «Слоўніка беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча», у Відаўцішках у 1975 годзе Ф. Д. Клімчуком была апісаная лексіка ад беларускага насельніцтва і білінгваў, якія актыўна карысталіся беларускай і польскай мовамі[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Дынаміка насельніцтва з 1905 па 2011 | |||||||
1905[4] | 1931[5] | 1959пер.[6] | 1970пер.[6] | 1979пер.[7] | 1989пер.[8] | 2001пер.[9] | 2011пер.[10] |
---|---|---|---|---|---|---|---|
13 | 34 | 36 | 36 | 31 | 19 | 4 | 1 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ SgKP 1893, s. 287.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej.. T. I. Województwo wileńskie. Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
- ↑ Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча : у 5 т. / Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа; [укладальнікі: Ю. Ф. Мацкевіч і інш. ; рэдкалегія: Ю. Ф. Мацкевіч і інш.]. — Мінск : Навука і тэхніка, 1979―1986. — 22 см. — Т. 1: А ― Г / [рэдактар тома Ю. Ф. Мацкевіч]. — 1979. — 511, [1] c. — 1580 экз. — (У пераплёце) : 2 р. 40 к.
- ↑ Гошкевич И. И. Виленская губернія: Полный списокъ населенныхъ мѣстъ со статистическими данными о каждомъ поселеніи, составленный по оффиціальнымъ свѣдѣниямъ. – Вильна, 1905.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, tom I: Województwo wileńskie. – Warszawa, Główny urząd statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1938.
- ↑ а б Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės 1959 ir 1970 metais (Visasąjunginių gyventojų surašymų duomenys). Vilnius: Centrinė statistikos valdyba prie Lietuvos TSR Ministrų tarybos, 1974.
- ↑ Lietuvos TSR kaimo gyvenamosios vietovės (1979 metų Visasąjunginio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos TSR Centrinė statistikos valdyba, 1982.
- ↑ Kaimo gyvenamosios vietovės (1989 metų Visuotinio gyventojų surašymo duomenys). Vilnius: Lietuvos Respublikos Statistikos departamentas, 1993.
- ↑ Vilniaus apskrities gyvenamosios vietovės ir jų gyventojai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2003.
- ↑ Gyventojai gyvenamosiose vietovėse: Lietuvos Respublikos 2011 metų gyventojų ir būstų surašymo rezultatai. Vilnius: Statistikos departamentas, 2013. Suarchyvuota 2022-04-08.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Widawciszki // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XIII: Warmbrun — Worowo (польск.). — Warszawa, 1893. — S. 287.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх