Віктар Іванавіч Цярэшчанка
Віктар Іванавіч Цярэшчанка | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | эканаміст, палітык, механік, інжынер |
Дата нараджэння | 30 студзеня 1950 (75 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Партыя |
|
Віктар Іванавіч Цярэшчанка (нар. 30 студзеня 1950, Дубраўка, Магілёўская вобласць) — беларускі палітык, кандыдат эканамічных навук[1], кандыдат на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на выбарах 2010 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 30 студзеня 1950 года ў вёсцы Дубраўка Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Беларус.
У 1975 годзе скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Навучаўся ў Міжнародным інстытуце менеджменту (Кіеў, Украіна), Дэлавэрскім універсітэце (ЗША). У 1990 годзе атрымаў навуковую ступень МВА — Master of Business Administration in International Business Activities. Працаваў слесарам, фрэзэроўшчыкам, інжынерам.
У 1992—2004 гадах — генеральны дырэктар СТАА «Міжнародны інстытут менеджменту «МІМ-Беларусь»».
У 1993—2004 гадах — старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання «Народная дыпламатыя».
У 1994—2000 гадах — старшыня Беларускай народнай партыі.
На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 1994 года была зарэгістравана ініцыятыўная група па зборы подпісаў за Цярэшчанку, аднак у Цэнтральную камісію Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў подпісы не былі здадзены і ён не быў вылучаны ў якасці кандыдата.
Са жніўня па верасень 1994 года — начальнік упраўлення па справах тэрыторый Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 13-га склікання[2].
На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2001 года ізноў была зарэгістравана ініцыятыўная група па зборы подпісаў за Цярэшчанку, аднак колькасць зданых подпісаў была недастатковай і яму было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам.
У 2004—2005 гадах — кіраўнік прадстаўніцтва аўтаномнай некамерцыйнай міжнароднай арганізацыі «Выканкам Рады славянскіх народаў Беларусі, Расіі, Украіны» ў Рэспубліцы Беларусь.
На выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 2010 года ініцыятыўная група па зборы подпісаў за Цярэшчанку сабрала дастатковую колькасць подпісаў і ён быў зарэгістраваны кандыдатам, аднак на выбарах набраў толькі 1,19 % галасоў.
Працуе старшынёй Савета Асацыяцыі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.
Аўтар больш за 70 навуковых і іншых работ па праблеме развіцця Беларусі[2]. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Жанаты, мае трох дачок.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Новый кандидат в президенты — Виктор Терещенко Архівавана 28 лістапада 2010.