Перайсці да зместу

Віктар Васільевіч Вабішчэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Васільевіч Вабішчэвіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 ліпеня 1960(1960-07-09)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 жніўня 2025(2025-08-20)[2] (65 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, настаўнік, гісторык, краязнавец
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі

Віктар Васільевіч Вабішчэвіч (9 ліпеня 1960(1960-07-09)[1], Рубель, Брэсцкая вобласць[2]20 жніўня 2025(2025-08-20)[2], Столінскі раён, Брэсцкая вобласць[2]) — беларускі паэт, настаўнік, гісторык і краязнаўца.

Нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Рубель. Скончыў Рубельскую сярэднюю школу з залатым медалём. Пасля паступіў на гістарычны факультэт БДУ, які ў 1982 годзе скончыў з чырвоным дыпломам[3][4]. Працаваў у Арлоўскай сярэдняй школе, пазней перайшоў у СШ № 1 Давыд-Гарадка[4]. Выкладаў гісторыю і мастацкую культуру[3]. Жыў у Давыд-Гарадку[5]. Памёр па дарозе ў родную вёску 20 жніўня 2025 года[3].

Першыя вершы Віктара з’явіліся ў друку ў 1977 годзе. Творы друкаваліся ў газетах «Навіны Палесся», «Заря», «Народная трыбуна», «Настаўніцкая газета», часопісах «Роднае слова», «Маладосць», «Полымя», «Першацвет», калектыўных зборніках «Вусны» (1985), «Квадра» (1990)[4].

Даследаваў творчасць беларускіх класікаў, удзельнічаў у падрыхтоўцы навуковых і краязнаўчых выданняў. З’яўляўся сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў[3].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Бацька працаваў на трактары ў калгасе. Маці закончыла толькі чатыры класы, але ведала на памяць шмат вершаў Янкi Купалы, Якуба Коласа, iншых паэтаў[6].

  • «Чорны боль» (2003)[3]
  • «Кахаю і люблю» (2006)[3]
  • «Уражанне» (2009)[3]
  • «ORBI» (2012)[4]
  1. а б https://bellit.info/persons/v/vabishchevich-viktar.html
  2. а б в г д е https://nashaniva.com/375052
  3. а б в г д е ё Памёр Віктар Вабішчэвіч . Наша Ніва (20 жніўня 2025). Праверана 20 жніўня 2025.
  4. а б в г д Вабішчэвіч Віктар . bellit.info (28 ліпеня 2023). Праверана 20 жніўня 2025.
  5. Вабішчэвіч Віктар Васільевіч . Саюз беларускіх пісьменнікаў. Праверана 20 жніўня 2025.
  6. 9 ліпеня 2020 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Віктара Васільевіча Вабішчэвіча (1960), паэта, гісторыка, педагога . Краязнаўства Берасцейшчыны (7 жніўня 2020). Праверана 20 жніўня 2025.