Перайсці да зместу

Віктар Станіслававіч Плескач

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віктар Станіслававіч Плескач
дэпутат Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў[d]
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024

Нараджэнне 4 сакавіка 1969(1969-03-04) (56 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Віктар Станіслававіч Плескач (нар. 4 сакавіка 1969, г. Ваўкавыск, Гродзенская вобласць) — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Нарадзіўся 4 сакавіка 1969 года ў г. Ваўкавыску Гродзенскай вобласці[1].

Скончыў Беларускую дзяржаўную політэхнічную акадэмію па спецыяльнасці «Машыны і тэхналогіі апрацоўкі металаў ціскам»[1].

Служыў у радах Савецкай арміі[1].

Працаваў рабочым, майстрам, старшым майстрам на Ваўкавыскім заводзе ліцейнага абсталявання; механікам, галоўным інжынерам, дырэктарам Ваўкавыскага завода будаўнічых вырабаў; дырэктарам Ваўкавыскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства[1].

З’яўляўся дэпутатам Ваўкавыскага раённага Савета дэпутатаў па Брэсцкай выбарчай акрузе[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Ваўкавыская акругі № 48. Член Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы, гандлі і будаўніцтве[1].

Выдатнік спажывецкай кааперацыі Рэспублікі Беларусь[1].

Жанаты, мае дачку[1].