Перайсці да зместу

Віктар Тураў. Дыханне жыцця

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Віктар Тураў. Дыханне жыццяM:
Жанр дакументальны фільм
Кінакампанія Беларусьфільм
Працягласць 26 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2017

«Ві́ктар Ту́раў. Ды́ханне жыцця́» (руск.: Виктор Туров. Дыхание жизни) — беларускі дакументальны фільм, зняты на кінастудыі «Беларусьфільм» (студыя «Летапіс») па заказу Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь у 2017 годзе.

Фільм пра жыццё і творчасць выбітнага беларускага кінарэжысёра, народнага артыста СССР Віктара Турава, фільмы якога ўвайшлі ў залаты фонд беларускага і сусветнага кінамастацтва. Гэта карціны «Праз могілкі», «Я родам з дзяцінства», «Вайна пад стрэхамі», «Сыны сыходзяць у бой», «Кропка адліку», «Людзі на балоце», «Дыханне навальніцы», «Чорны бусел» і іншыя.[1]

Здымачная група

[правіць | правіць зыходнік]
  • сцэнарый — Аляксандр Анісімаў;
  • рэжысёр — Яўген Сяцько;
  • аператар — Аляксандр Уласаў;
  • кампазітар — Кацярына Левановіч (Kaia Levanovich).
  1. Музей истории белорусского кино приглашает на выставку «Виктор Туров. Дыхание жизни» (руск.). Минск-Новости[d] (17 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2021. Праверана 25 лютага 2025.