Вікіпедыя:Рэгулярныя сустрэчы-2017
Выгляд
Агульнае апісанне
[правіць зыходнік]
Мы распачынаем серыю сустрэч для ўдзельнікаў Вікіпедыі. Сустрэчы будуць мець нефармальны характар, на якія можа прыходзіць кожны ўдзельнік Вікіпедыі незалежна ад свайго досведу, каб працаваць некалькі гадзін супольна, задаваць пытанні і вырашаць іх падчас сустрэчы.
Чаму гэта важна? Які плён прыносяць вікі-сустрэчы?
[правіць зыходнік]Мэта
[правіць зыходнік]Інтэграцыя супольнасці на падставе асабістага знаёмства і абмена досведам падчас жывога ўзаемадзеяння і сумеснай працы.
Задачы
[правіць зыходнік]- Стварэнне новых артыкулаў і выпраўленне існуючых (з супольным абмеркаваннем падчас працы)
- Прыцягненне сталых дасведчаных удзельнікаў да афлайн-мерапрыемстваў
- Прыцягненне ўдзельнікаў з невялікім досведам — адаптацыя
Расклад
[правіць зыходнік]- 29.09.2017 — сустрэча № 1 (праводзіць Svetit)
- 13.10.2017 — сустрэча № 2 (праводзіць Ihar Dorinel)
- 27.10.2017 — сустрэча № 3 (праводзіць Mr. Zabej) - справаздача
- 10.11.2017 — сустрэча № 4 (праводзіць Svetit)
- 24.11.2017 — сустрэча № 5 (праводзіць Ihar Dorinel)
- 08.12.2017 — сустрэча № 6 (праводзіць DobryBrat)
- 22.12.2017 — сустрэча № 7 (праводзіць Mr. Zabej)
Колькасныя вымяральнікі поспеху
[правіць зыходнік]- +2 чалавекі, якія дапамагаюць ладзіць сустрэчы ў наступным годзе.
- 5 сталых вікіпедыстаў, якія наведалі сустрэчы і падзяліліся сваім досведам.
Якасныя вымяральнікі поспеху
[правіць зыходнік]- Пачаткоўцы навучыліся рэдагаванню Вікіпедыі.
- Вікі-рэдактары падзяліліся досведам, «пракачалі» пачаткоўцаў у вікі-ведах.
- Акрэслены актуальныя праблемы, якія цікавяць беларускіх вікіпедыстаў.
Рызыкі
[правіць зыходнік]- Невялікая колькасць удзельнікаў, каб лічыць іх патрэбы адлюстраваннем усёй супольнасці
- Прапанаваць вынесці асобнае пытанне канкрэтнага ўдзельніка на публічнае абмеркаванне на форуме і на старонцы Юзэр-групы ў Фэйсбуку
- Адсутнасць удзельнікаў з невялікім досведам
- Зацікаўліваць вікі-рэдактараў з малым досведам дапамогай у вікіпедыі.
- Запрашаць асабіста.
- Пісаць у справаздачах пасля сустрэчы пра невялікія поспехі «пачаткоўцаў».
- Адсутнасць сталых удзельнікаў
- Запрашаць асабіста ці па канкрэтнаму пытанню
- Дзяліцца вікінавінамі пра адметныя падзеі, напрыклад, пра сустрэчы вікімедыйцаў краін Усходняй і Цэнтральнай Еўропы (Wikimedia CEE Meeting).
Справаздачы
[правіць зыходнік]Па выніках вікісустрэчы яе ўдзельнікі робяць справаздачу.