Перайсці да зместу

Вікіпедыя:Тэрміналогія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

На гэтай старонцы сабраны некаторыя спісы тэрміналогіі і рэсурсаў для якаснага перакладу на беларускую мову.

Асноўныя інтэрнэт-крыніцы

[правіць зыходнік]
  • Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі 2008-га года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2016.
  • Праект «Беларускі N-корпус» — галоўны корпус беларускай мовы. Таксама на сайце ёсць граматычная база і інструменты праверкі правапісу.
  • CLDR — Актуальныя назвы розных адзінак вымярэння, краін, рэгіёнаў, моў (з улікам змяненняў 2008 г.).
  • ГКНП 13-018-2013 — Даведнік назваў дзяржаў і тэрыторый свету, іх сталіц і цэнтраў на рускай, беларускай і англійскай мовах.
  • Праект Verbum — тут сабраны некаторыя тлумачальныя слоўнікі, англ-бел слоўнікі (лепей арыентавацца на слоўнік Сушы), польск-бел слоўнік Волкава, а таксама этымалагічны слоўнік.
  • Праект Skarnik — тут ёсць добры пошук па ТСБМ, а таксама свой рус-бел/бел-рус слоўнік (рэдка, але бываюць памылкі!).
  • Праверка правапісу на праекце Starnik — частка праекта ад стваральніка Skarnik для праверкі арфаграфіі.
  • Праект Slounik.org — тут сабраны шматлікія акадэмічныя і неакадэмічныя слоўнікі. Раім карыстацца з увагай да таго, у якім слоўніку падаецца тая ці іншая інфармацыя.
  • Слоўнікі на сайце праекта «Беларуская палічка» — многія акадэмічныя і неакадэмічныя слоўнікі можна знайсці тут. Карыстайцеся ўважліва і разборліва.

Некаторыя правілы, якія датычацца Вікіпедыі

[правіць зыходнік]
  • Усе прыстаўкі «wiki-» (wikiset, wikidata etc) перакладаюцца без злучка (вікінабор, вікіданыя і г.д.).
  • Ва ўстойлівых спалучэннях з асобным словам «wiki» пішацца злучок (wiki farm — вікі-гаспадарка).

Тэхнічная і ІТ тэрміналогія

[правіць зыходнік]

Пераклады з англійскай

[правіць зыходнік]

Асноўным арыенцірам у англа-беларускай тэхнічнай тэрміналогіі сёння з’яўляецца агульны гласарый кампаній Google, Samsung і Microsoft. Таксама гэтай тэрміналогіяй натхняліся перакладчыкі Telegram. Для таго, каб беларускамоўнае лічбавае асяроддзе было інтуітыўным, зручным для карыстальнікаў і ўстойлівым, усе перакладчыкі павінны імкнуцца да кансэнсусу і ў сваёй працы прытрымлівацца акадэмічнасці перакладаў, а таксама тэхнічнай якасці для захавання правільнай працы і адлюстравання інтэрфейсаў на беларускай мове. Гэтыя ж прынцыпы павінны выконвацца і ў супольнасці беларускай Вікіпедыі пры напісанні і перакладзе інтэрфейсу і артыкулаў. Напісанне ўсіх звычайных тэкстаў, у адрозненні ад перакладу і напісання тэхнічных радкоў і сцэнарыяў, можа рабіцца ў больш адвольнай форме ў рамках акадэмічнага правапісу з захаваннем агульнай тэрміналогіі для яснасці.

Асноўныя крыніцы для праверкі беларускай тэхнічнай і ІТ тэрміналогіі:

  • Частка тэрміналогіі з гласарыяў Google, Samsung і Microsoft можна знайсці ў табліцы. Таксама тэрміны (больш за 5300 тэрмінаў) з гэтай табліцы, а таксама іншыя можна знайсці тут[1]. Інфармацыя для табліцы ніжэй узята з апошняй табліцы.
  • Шырокай, але вельмі састарэлай версіяй гласарыя можна карыстацца тут[2] (некаторыя тэрміны неактуальны, будзьце ўважлівымі).
  • Пераклады Telegram на беларускую даступны праз пошук на партале перакладчыкаў Telegram.

Ніжэй сабрана толькі частка той тэрміналогіі, якая ўсталявалася ў супольнасці акадэмікаў і прафесійных перакладчыкаў, і якая часта няправільна падаецца ў беларускай Вікіпедыі і павінна быць па магчымасці выпраўлена:

Табліца тэрмінаў АНГЛ-БЕЛ
Арыгінал на англійскай Беларускі пераклад Як не перакладаць Тлумачэнне і спасылкі
account уліковы запіс конт, конта, рахунак і іншае Google (A set of attributes that define a user’s access to a given service or application.), Samsung, MS, Telegram і інш.
application праграма прыкладанне, дадатак, прыстасаванне, аплікацыя і г.д. Google (A set of instructions that a computer or device uses to perform a specific task, such as word processing, accounting, or data management. An application program used on computers and electronic devices.), Samsung, MS, Telegram і інш. Скарачэнне ад «application program».
browser браўзер браўзар Google (Name of a default mobile app. This is a web browser that allows the user to visit and navigate websites.), Samsung, MS, Telegram і інш.
click націскаць, націснуць, націсніце; націсканне пстрык; пстрыкнуць, шчаўчок, клік MS, Google, Samsung — націсканне;

Google — націснуць

configure канфігураваць настройваць MS, Samsung
configuration канфігурацыя настройка MS, Samsung
configured сканфігураваны настроены Telegram, вытворнае ад канфігураваць
data даныя; перадача даных данні, дадзеныя Google — даныя (A representation of facts, concepts or instructions in a formalized manner, suitable for communication, interpretation or processing.), перадача даных (Short for data transfer as opposed to voice communication.); Samsung, Telegram і інш. — даныя

Калі маецца на ўвазе information, можна «звесткі». Гл. Таксама артыкул Даныя.

default стандартны; прадвызначаны перадвызначаны, па змаўчанні, па змоўчанні Google — стандартны (Related to a value that is automatically used by a program when the user does not specify an alternative. Default values are built into a program when a value or option must be assumed for the program to function.);

Samsung — стандартны; перадвызначаны;

Telegram — прадвызначана (у слоўніках няма літары Е ў пачатку! У Samsung і Google нібы нейкая старая памылка ў гласарыях)

Standart ≠ default, таму рэкамендуецца ўжываць толькі «прадвызначаны»

device прылада Samsung, Google, MS, Telegram і інш.
edit рэдагаваць; ! праўка, рэдакцыя "Google — змяніць, рэдагаваць (To make a change to an existing file or document.)

Samsung, Telegram — рэдагаваць;

Wikipedia — заўсёды было правіць; праўка. Гл. ТСБМ «правіць» у зн. 5, 6 і 7 — азначае, што правіць можна толькі памылкі і любое рэдагаванне — гэта выпраўленне памылак, што даволі суб’ектыўна і не заўсёды мае дачыненне да справы. Тое ж дапаўненне інфармацыяй не заўсёды можна назваць выпраўленнем памылкі а некаторыя рэдагаванні і ўвогуле шкодныя. Для назоўніка няма яўнага кансэнсусу, але нібыта рэдакцыя таксама больш пасуе па сэнсе. Таксама, гл. ТСБМ.

engine рухавік рухавічок MS — сістэма, рухавік
image відарыс выява Google (A digital photograph), Samsung. Гл. тлумачальныя слоўнікі.
settings налады наладкі, настройкі Samsung (UI name), Google (A configuration parameter or element that controls the behavior of a service, application, feature, function, or a run-time environment.), Telegram і інш.

Настройваць можна толькі музычныя інструменты, бо толькі ў іх ёсць строй (+ у твораў і чагосьці, размешчанага ў адну лінію).

set задаць настроіць Samsung, Telegram і інш.;

Google — націснуць

preferences параметры наладкі, настройкі, налады Samsung, Google, MS, Telegram і інш.
options параметры наладкі, настройкі, налады Samsung, Google, MS, Telegram і інш.
testing тэсціраванне тэставанне Samsung, Google, MS, Telegram і інш. А таксама ТСБЛМ, Крапіва, РБМФТТ
tool інструмент прылада Samsung, Google, MS, Telegram і інш. Больш шырокі тэрмін, чым «прылада». Падзяляецца, каб пазбягаць неадназначнасці.
redirect перанакіроўваць Samsung, Google, Telegram і інш.
user карыстальнік (любы), удзельнік (зарэгістраваны) Samsung, Google, MS, Telegram і інш. — карыстальнік

тэрмін «удзельнік» склаўся гістарычна, хутчэй за ўсё пад уплывам рускай Вікіпедыі. Закранае прасторы назваў Вікіпедыі, таму замена тэрміна можа выклікаць сур’ёзныя тэхнічныя збоі ў Праекце. Ёсць кансэнсус на тым, што так мы называем менавіта зарэгістраваных карыстальнікаў), карыстальнік (гіперонім для ўсіх людзей, якія так ці інакш сутыкаюцца з Вікі і неабавязкова рэгіструюцца ў ёй. У выпадку зарэгістраванага карыстальніка, перавага аддаецца тэрміну «удзельнік». Гл. таксама Вікіпедыя:Архіў_запытаў_на_перайменаванне/2022.

Некаторыя іншыя пераклады з рускай

[правіць зыходнік]

Некаторыя патрэбныя словы, якія шырока ўжываюцца ў рускім тэксце, але якія цяжка знайсці ў распаўсюджаных беларускіх слоўніках, або якія падаюцца там па-рознаму, і якія, з гэтай прычыны, ужываюцца няправільна (націск і г.д.).

Табліца тэрмінаў РУС-БЕЛ
Арыгінал на рускай Беларускі пераклад Тлумачэнне і спасылкі
ведомый вядзёны (механізм) БелСЭ
взвешенный завіслы (у вадкасці) БелСЭ
висячий вісу́чы БелСЭ. У сучасных слоўніках, аднак, падаецца толькі «вісячы»
дальность далёкасць БелСЭ
дутьевой надзімальны РБПТС
по́рты по́рты, множны лік ад порт (націск захоўвае месца) БелСЭ 7,173
привод прыво́д, пры́вад (машыны, механізму) БелСЭ, БелЭн — прыво́д; РБПТС — пры́вад
разомкнутый разамкнёны БелСЭ
соотношение суадносіна БелСЭ

Літаратура

[правіць зыходнік]

Гл. таксама

[правіць зыходнік]

Зноскі