Вікіпэдыя:Сусьветны замок
![]() | Гэта інфармацыйная старонка. Яна не апісвае ніякае правіла ці рэкамэндацыю, але спрабуе патлумачыць пэўныя аспэкты складзеных у Вікіпэдыі нормаў, традыцыяў, тэрміналёгіі ці практыкі. Яна можа паказваць дасягнутыя ўзроўні кансэнсусу і згоды. |
Сусьветны замок — спосаб, якім сьцюард можа тэхнічна прадухіліць уваход з уліковага запісу «Вікімэдыі» ва ўсялякі праект, і, такім чынам, рэдагаваньне праз гэты ўліковы запіс немагчымае. Калі ўліковы запіс замкнуты і ў яго спрабуюць увайсьці, то гэта не ўдаецца ва ўсіх адкрытых вікі Фундацыі «Вікімэдыя», такіх як Вікіпэдыя, Вікіслоўнік, Вікісховішча і Вікікнігі, на ўсіх даступных мовах. Звычайна гэта прымяняюць да міжвікійнага выняткова вандальнага і спамавага ўліковага запісу, доўгатэрміновага лялькаводнага ўліковага запісу злоўжывальніка і ўзламанага ўліковага запісу. Інтэрфэйс замыканьня прапануе таксама выбар хаваньня назвы ўліковага запісу ва ўсіх журналах для ўдавальнага, дакучальнага і абразьлівага імя ўдзельніка. Сусьветны замок ня варта блытаць з Сусьветным блякаваньнем і Сусьветнай забаронай.
- Глядзіце Запыты да сьцюардаў/Сусьветны, каб данесьці пра ўдзельніка, якога варта сусьветна замкнуць або якога замкнулі памылкова.
- Вам варта зьвярнуцца праз электроннае ліставаньне на stewards(_AT_)wikimedia.org, калі вас сусьветна замкнулі не з прычыны забароны Фундацыяй або ўзлому.
Сусьветна замкнуты ўліковы запіс
[рэдагаваць крыніцу]Сьцюард уводзіць сусьветны замок на ўласнае меркаваньне. Сусьветны замок — сусьветна зададзенае дзеяньне, якое замыкае ўдзельніка зь ягонага ўліковага запісу і не дазваляе мясцоваму праекту ўсталёўваць выняткі. Яму аддаюць перавагу перад сусьветным блякаваньням у выпадку, калі:
- верагоднасьць пасьпяховага звароту нізкая з улікам суровасьці злоўжываньня, а сьцюард найлепш падыдзе, каб узяцца за зварот і ацаніць няпэўнасьць вяртаньня ўдзельніка ў праект «Вікімэдыі»;
- удзельніка варта замкнуць зь ягонага ўліковага запісу, як належыць праз узлом або калі той памёр.
Паводле Правіла сьцюардаў тыя не накладуць замок насуперак згодзе мясцовай супольнасьці. Калі мясцовы адмін думае, што вынятак патрэбны, то можа зьвязацца са сьцюардам, каб перагледзець сусьветны замок.
Наступны сьпіс выяўляе агульныя падставы для сусьветнага замку на ўліковы запіс:
- Які скарысталі толькі для вандалізму або злоўжываньня на шматлікіх вікі і чынна вандаліць цяпер або яўна інакш падрывае шматлікія вікі. Калі ласка, улучыце спасылкі на гісторыю блякаваньня або іншае сьведчаньне злоўжываньня ў іншых праектах ды пазначце, дзе ўліковы запіс дагэтуль дзейны.
- Адзіны намер якога спаміць на вікі «Вікімэдыі».
- Чыя назва — крыўдная або абразьлівая, таксама падлягае замыканьню і апрача таго можа хавацца з журналаў.
- Зь якога парушылі іншыя прынцыпы, што служыць падставай для бестэрміновага блякаваньня ў шматлікіх асобных вікі, як то праз паўторныя праўныя пагрозы, абнародаваньне дзіцячай парнаграфіі або разьмяшчэньне прыватных асабістых зьвестак пра іншых, што можа стварыць ім небясьпеку.
- Які падазраюць ва ўзломе, як часовы захад, каб падтрымаць бясьпеку ўліковага запісу да сувязі з уласьнікам.
- Сусьветна забаронены супольнасьцю або Фундацыяй.
- Створаны для абыходу сусьветнай забароны супольнасьці або Фундацыі.
- Чый уласьнік, як вядома, памёр.
- Які належаць былому супрацоўніку або падрадніку Фундацыі «Вікімэдыя» (зроблены супрацоўнікам Фундацыі).
- Які зьнік.
Узламаны ўліковы запіс
[рэдагаваць крыніцу]Сьцюрд замыкае часам з тлумачэньнем «Скампрамэтаваны ўліковы запіс». Калі ласка, зьвяжыцеся праз ca(_AT_)wikimedia.org, калі ваш уліковы запіс замкнулі з гэтым тлумачэньнем.