Перайсьці да зьместу

Віргінія Кульвінскайце

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віргінія Кульвінскайце
лет. Virginija Kulvinskaitė, Virginija Kulvinskaitė-Cibarauskė
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1983(1983)
Вільня
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца, літаратурная крытыка
Гады творчасьці З 2017
Мова летувіская
Дэбют 2017
Значныя творы Antrininkė (2017), kai aš buvau malalietka (2019)

Віргíнія Кульвінскáйце часам Кульвінскáйце-Цыбарáўске (па-летувіску: Virginija Kulvinskaitė альбо Virginija Kulvinskaitė-Cibarauskė; нар. 1983, Вільня, Летува) — летувіская паэтка, пісьменьніца, літаратуразнаўца і крытыца[1].

Віргінія Кульвінскайце нарадзілася ў Вільні ў 1983 годзе, вучылася ў Віленскай сярэдняй школе Міндоўга, скончыла Віленскі ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці "летувіская філялёгія".

Вершы друкаваліся ў «Literatūras ir mene», «Šiaurės Atėnais», «Nemune»[2].

Аўтарка абараніла доктарскую дысэртацыю на тэму сувязі біяграфіі пісьменьніка, пісьменьніцы і творчасьці[3].

Жыве і працуе ў Вільні.

Мастацкую прозу — вершы, празаічныя фрагмэнты, апавяданьні, мастацкія дзёньнікі — Віргінія пачала пісаць яшчэ ў падлеткавым веку. На думку аўтаркі, пісьменства — гэта "спосаб спазнаць сябе і сьвет, а таксама гэта вельмі асабісты, зьмястоўны, незабруджаны занятак, бо пішаш толькі тады, калі вельмі хочаш і менавіта так, як хочаш"[4].

Ейная першая паэтычная кніга «Antrininkė» (Двайніца) пабачыла сьвет у 2017 годзе ў крыху незвычайнай форме: зборнік вершаў зьявіўся ў выглядзе бясплатнай электроннай кнігі, якая свабодна распаўсюджваецца, і толькі пазьней кніга зьявілася надзвычай малым накладам на паперы[5].

У 2019 годзе кніга прозы «як я была малалеткай» увайшла ў пяцёрку лепшых па выніках выбару «Кніга году» ў катэгорыі дарослай літаратуры[6].

У 2024 годзе ў выдавецтве «Пфляўмбаўм» ў перакладзе Сюзанны Паўкштэлы зьявіўся беларускі пераклад кнігі "як я была малалеткай"[7].

• Antrininkė [Elektroninis išteklius]: poezija. - Vilnius, 2017.

• Kai aš buvau malalietka. – Vilnius: Kitos knygos, 2019.

• Keturi. – Vilnius: Kitos knygos, 2023.

  1. ^ Virginija Kulvinskaitė, Lietuvos kultūros gidas, Proza, Lietuvos kultūros institutas, https://lithuanianculture.lt/lietuvos-kulturos-gidas/2021/01/06/virginija-kulvinskaite/
  2. ^ Virginija Kulvinskaitė. Eilėraščiai, Metai, 2011 m. Nr. 6, https://www.zurnalasmetai.lt/?p=18672
  3. ^ Virginija Kulvinskaitė, Lietuvos kultūros gidas, Proza, Lietuvos kultūros institutas, https://lithuanianculture.lt/lietuvos-kulturos-gidas/2021/01/06/virginija-kulvinskaite/
  4. ^ Virginija Kulvinskaitė-Cibarauskė, Alytaus Jurgio Kunčino viešoji biblioteka, https://www.alytus.mvb.lt/Imbieras2020/index.php/8-dalyviai/60-virginija-kulvinskaite-cibarauske
  5. ^ irginija Kulvinskaitė-Cibarauskė, Alytaus Jurgio Kunčino viešoji biblioteka, https://www.alytus.mvb.lt/Imbieras2020/index.php/8-dalyviai/60-virginija-kulvinskaite-cibarauske
  6. ^ Virginija Kulvinskaitė, kai aš buvau malalietka, Leidykla „kitos knygos“, https://www.kitosknygos.lt/kk/malalietka/
  7. ^ Пра кнігу «Як я была малалеткай» Віргініі Кульвінскайтэ расказвае галоўная рэдактарка выдавецтва «Пфляўмбаўм» Алена Казлова, Instagram, 17.12.2024, https://www.instagram.com/pflaumbaum_publishing/reel/DDr-AwiooaJ/