Перайсці да зместу

Вітальд Вэнслаўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітальд Вэнслаўскі
Род дзейнасці урач, грамадскі актывіст, дзеяч адукацыі, нацыянальны актывіст
Дата нараджэння 29 кастрычніка 1855(1855-10-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 мая 1930(1930-05-27) (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Антоні Вэнслаўскі
Маці Казімера Вэнслаўская (Зэнфельд-Гадон)
Жонка Эмілія Вэнслаўская[d]
Дзеці Яніна Бурхардт[d] і Станіслаў Вэнслаўскі[d]
Альма-матар
Партыя
  • Нацыянальная ліга
  • Нацыянальна-дэмакратычная партыя
Узнагароды і прэміі
камандор ордэна Адраджэння Польшчы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вітальд Ян Нарцыз Вэнслаўскі (польск.: Witold Jan Narcyz Węsławski; 29 кастрычніка 1855(1855-10-29), Геграны[d], Ковенская губерня27 мая 1930(1930-05-27), Вільня, Віленскае ваяводства) — польскі ўрач, доктар медыцынскіх навук, грамадскі, палітычны і культурны дзеяч, заснавальнік і шматгадовы кіраўнік Польскага адукацыйнага таварыства ўсходніх зямель.

Нарадзіўся ў Гегранах[1] Цельшаўскага павета ў сям’і Антонія Вэнслаўскага (1814—1880), маршалка шляхты Цельшаўскага павета Ковенскай губерні, удзельніка паўстанняў 1830—1831 і 1863—1864 гг.[2], і Казіміры (у дзявоцтве Зенфельд-Гадон).

Скончыў гімназію ў Лібаве[3]. У 1883 г. скончыў медыцынскі факультэт Варшаўскага ўніверсітэта. Падчас вучобы ўдзельнічаў у Коле нацыянальнай моладзі[4][5]. Потым паглыбіў свае медыцынскія веды ў Вене[6].

Пасля заканчэння вучобы працаваў урачом у Даўгінаве, але хутка пераехаў у Вільню[7]. Разам з жонкай кіраваў літаратурна-музычным салонам. Быў членам Таварыства шубраўцаў[6]. Належаў да Віленскага таварыства «Лютня»[8]. У 1888 г. заснаваў у Вільні тайнае Таварыства нацыянальнай асветы[4]. Быў членам Нацыянальнай лігі і некаторы час займаў пасаду яе камісара на Віленшчыне[9]. Быў адным з заснавальнікаў і кіраўнікоў Нацыянальна-дэмакратычнай партыі (арганізацыйнае афармленне адбылося ў 1897 г.) у Вільні і ваколіцах[7].

Падчас выбараў у І Дзяржаўную думу Расійскай імперыі ў 1906 г. быў старшынёй Цэнтральнага выбарчага камітэта Вільні. Пасля выбараў далучыўся да Краёвага камітэта Літвы і Русі, які падтрымліваў Краёвае кола Літвы і Русі ў Думе[10]. Быў адным з заснавальнікаў Віленскага аддзялення Польскага гімнастычнага таварыства «Сокал»[11]. Быў адным з сузаснавальнікаў часопіса «Zorza Wileńska»[4]. Быў членам праўлення Службы хуткай медыцынскай дапамогі ў Вільні[12]. Належаў да Віленскага дабрачыннага таварыства[13], а таксама быў членам праўлення Таварыства догляду за дзецьмі[14] і адным з заснавальнікаў Таварыства хуткай медыцынскай дапамогі ў Вільні[15].

У 1915 г., падчас нямецкай акупацыі, увайшоў у склад Віленска-Ковенскага Грамадзянскага камітэта[16][17]. У тым жа годзе ўзначаліў Адукацыйны камітэт у Вільні[16][17]. У 1916 г. увайшоў у склад Польскага камітэта ў Вільні, які паўстаў на аснове створанага яшчэ ў 1914 г. Польскага камітэта дапамогі ахвярам вайны і быў, з аднаго боку, дабрачыннай арганізацыяй, з другога, цэнтрам арганізацыі ўсіх польскіх грамадска-палітычных сіл Віленшчыны[17]. У 1916 г. быў заснавальнікам Таварыства каталіцкай школы[18]. Быў загадчыкам аддзялення дзіцячых сняданкаў у школах Польскага таварыства дапамогі ахвярам вайны[19]. Падчас нямецка-савецкіх мірных перамоў у Брэсце падпісаў шэраг дакументаў у снежні 1917 — лютым 1918 гг. ад імя Аб’яднаных польскіх палітычных партый на Літве, адрасаваных германскім уладам, у якіх сцвярджалася права нацый на самавызначэнне і адстойвалася ідэя федэрацыі Польшчы і Літвы[17]. У 1919 г. быў арыштаваны бальшавікамі і некаторы час зняволены ў Лукішках[20].

У 1918 г. ён быў абраны дэпутатам Віленскай гарадской рады[21]. У 1919 г. заснаваў і стаў першым кіраўніком Польскага школьнага таварыства ўсходніх зямель, пасаду, якую займаў да канца свайго жыцця[4]. У 1920 г. быў раённым школьным інспектарам у Вільні[22]. У тым жа годзе стаў членам Камітэта па аб'яднанні ўсходніх памежных зямель з Польскай Рэспублікай[23]. Быў ганаровым хросным бацькам віленскага аддзялення Нацыянальнай арганізацыі жанчын, заснаванай яго жонкай Эміліяй Вэнслаўскай[9]. Быў намеснікам старшыні віленскага аддзялення Таварыства культуры і дабрабыту імя Адама Міцкевіча[24]. Удзельнічаў у арганізацыі будаўніцтва помніка Адаму Міцкевічу ў Вільні, стаўшы членам будаўнічага камітэта[25]. Падчас выбараў у Сойм Сярэдняй Літвы далучыўся да Польскага цэнтральнага выбарчага камітэта[26].

У 1925 г. быў абраны ганаровым суддзём горада Вільні[27]. У тым жа годзе стаў старшынёй Гарадской культурна-тэатральнай камісіі[28]. Падчас парламенцкіх выбараў 1928 г. далучыўся да прэзідыума Каталіцка-Нацыянальнага выбарчага камітэта[29]. У 1929 г. ён далучыўся да Нацыянальнага камітэта па святкаванні дзясятай гадавіны Версальскага мірнага дагавора[30]. З нагоды 350-годдзя Віленскага ўніверсітэта Стэфана Баторыя яму была прысуджана ганаровая ступень доктара гэтага ўніверсітэта[31]. Быў віцэ-прэзідэнтам Саюза польскіх адукацыйных таварыстваў[3], членам Таварыства сяброў навукі ў Вільні[32], Віленска-Навагрудскай медыцынскай палаты, ганаровым членам Віленскага медыцынскага таварыства і ганаровым прэзідэнтам Асацыяцыі лекараў Віленскага гарадскога фонду аховы здароўя[11].

Памёр пасля доўгай і цяжкай хваробы 27 мая 1930 г. у Вільні[4]. 29 мая пахаваны на могілках Росы ў Вільні[33]. Яго пахаванне ператварылася на вялікую дэманстрацыю нацыяналістычных колаў[3].

Сям’я і дзеці

[правіць | правіць зыходнік]

Брат — Міхал Вэнслаўскі, юрыст, дэпутат ІІ Дзяржаўнай Думы, гарадскі галава Вільні ў 1905—1916 гадах.

21 лютага 1884 года ў касцёле Святога Аляксандра ў Варшаве ажаніўся з Эміліяй Францішкай Сарыюш-Бельскай (1863—1921), польскай перакладчыцай, публіцысткай, польскай грамадскай і жаночай дзеячкай; у 1919 г. арганізавала і ўзначаліла Віленскае аддзяленне Нацыянальнай арганізацыі жанчын[34].

Дзеці:

  • дачка Яніна (у шлюбе Бурхардт) (1887 — пасля 1939) — польская грамадская і палітычная дзеячка нацыянальна-дэмакратычнага кірунку, публіцыстка, з 1925 г. узначальвала Віленскае аддзяленне Нацыянальнай арганізацыі жанчын;
  • сын Станіслаў (1896—1942) — адвакат, культурны дзеяч у Вільні міжваеннага перыяду. З 1939 г. удзельнічаў у падпольным руху на Віленшчыне, быў акруговым дэлегатам Польскай падпольнай дзяржавы ў Вільні; у ліпені 1942 г. арыштаваны нямецкімі акупантамі і расстраляны падчас 2 снежня 1942 г. масавых забойстваў у Панарах.

Унучка — Галіна Мікулоўская (1917—1998) — дачка Яніны і Аляксандра Бурхардтаў, польская этнограф і музейшчык[35].

  1. Genealodzy PL Genealogia, Załącznik do aktu ślubu nr 3 [online], metryki.genealodzy.pl [dostęp 2025-05-09] (ros.)
  2. https://genealogia.okiem.pl/powstaniec-styczniowy/59570/antoni-weclawski
  3. а б в Oświata Polska, R. 7, nr 2 (1930), s. 151—153.
  4. а б в г д Sprawozdanie z Działalności Zarządu Centralnego P.M.S.Z.W. za Czas… 1930/1931, Wilno 1931, s. 1-5.
  5. Kurіer Wileński, R.7, nr 123 (29 maja 1930), s. 2.
  6. а б Piekarski М. Muzycy i muzyka w kręgu rodziny Węsławskich w Wilnie, «Muzyka», 2002, 2, s. 63-90.
  7. а б Kurіer Poznański, R.25, nr 259 (6 czerwca 1930) — wyd. wieczorne, s. 4.
  8. Sprawozdanie z Działalności Wileńskiego Towarzystwa «Lutnia» za Rok 1908, Wilno 1908, s. 22.
  9. а б Dziennik Wileński, R.14, nr 123 (29 maja 1930).
  10. Kurіer Warszawski, R.86, nr 358 (29 grudnia 1906), s. 1.
  11. а б Dziennik Wileński, R.14, nr 122 (28 maja 1930), s. 1.
  12. Słowo, R.19, nr 297 (29 grudnia 1900), s. 2.
  13. Podernia К.Wileńskie Towarzystwo Dobroczynności: w stuletnią rocznicę założenia, Wilno 1907, s. 62.
  14. Kalendarz Ilustrowany «Kurіera Litewskiego» na Rok 1910 R. 2, Wilno 1910, s. 61.
  15. Dziesięciolecie Towarzystwa Doraźnej Pomocy Lekarskiej w Wilnie: 1902—1912, Wilno 1913, s. 13.
  16. а б Смалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г., Гродна 2001, с. 233, 239.
  17. а б в г Pukszto A. Między stołecznością a partykularyzmem. Wielonarodowościowe społeczeństwo Wilna w latach 1915—1920, Toruń 2006, s. 22, 34, 38, 47.
  18. Kalendarz Gazety Wileńskiej na Rok 1932, Wilno 1932, s. 234—244.
  19. Dziennik Wileński, R. 2, nr 159 (15 lipca 1917), s. 4.
  20. Gazeta Warszawska, R. 142, nr 268 (2 października 1922), s. 6.
  21. Dziennik Wileński, R. 3, nr 271 (21 listopada 1918), s. 2.
  22. Dziennik Urzędowy Zarządu Cywilnego Ziem Wschodnich, R. 2, nr 4 (20 stycznia 1920) = nr 48, s. 39.
  23. Gazeta Warszawska, R. 140, nr 105 (17 kwietnia 1920), s. 3.
  24. Zorza, R. 58, nr 6 (11 lutego 1923), s. 71.
  25. Odezwa Komitetu Budowy Pomnika Adama Mickiewicza w Wilnie [online], s. 1.
  26. Odezwa [Inc.:] Rodacy! Rzeczpospolita Polska, dźwignięta przed laty kilka z grobu, jednoczy stopniowo wszystkie swoje dzielnice […] : Wilno, dnia 1 grudnia 1921 r, 1921.
  27. Dziennik Urzędowy Delеgata Rządu w Wilnie, R. 4, nr 3 (31 marca 1925), s. 23.
  28. Kurіer Warszawski, R.105, nr 19 (19 stycznia 1925) — dod. poranny, s. 6.
  29. Kurіer Poznański, R.23, nr 18 (12 stycznia 1928), s. 1.
  30. Kurіer Poznański, R.24, nr 289 (25 czerwca 1929) + dod., s. 1.
  31. Słowo, R.8, nr 239 (16 października 1929) = nr 2149, s. 3.
  32. Sprawozdanie ze Stanu T-wa Przyjaciół Nauk w Wilnie w r. 1929/1930, Wilno 1931, s. 7.
  33. Vilniaus miesto kapinių registras [online], zemelapiai.vplanas.lt [dostęp 2025-05-09] (lit.).
  34. Genealodzy PL Genealogia, Akt ślubu Witolda Jana Narcyza Węsławskiego i Emilii Franciszki Bielskiej [online], metryki.genealodzy.pl [dostęp 2025-04-27] (ros.).
  35. Witold Jan Węsławski [online], Wielka Genealogia Minakowskiego [dostęp 2025-05-09].
  • Cмалянчук А. Ф. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864—1917 г. — Гродна: ГрДУ, 2001.
  • Piekarski M. Muzycy i muzyka w kręgu rodziny Węsławskich w Wilnie, «Muzyka», 2002, 2, s. 63-90.
  • Pukszto A. Między stołecznością a partykularyzmem. Wielonarodowościowe społeczeństwo Wilna w latach 1915—1920. — Toruń: Adam Marszałek, 2006.
  • Sejm Wileński 1922: przebieg posiedzeń według sprawozdań stenograficznych w opracowaniu kancelarji sejmowej. — Wilno: Wyd-wo Księgarni Józefa Zawadzkiego, 1922.