Перайсьці да зьместу

Віталь Лютыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віталь Лютыч
Пазыцыя: атакавальны абаронца
Рост: 198 см
Вага: 90 кг
Грамадзянства:
Нарадзіўся: 9 траўня 1992(1992-05-09)[1] (33 гады)
Клюбная інфармацыя
Клюб Златыбар Чаетына[d]
Клюбы
Гады Клюб
2009—2010 Віталюр-РДВАР
2010—2013 Шаўлі[d]
2013—2016 Цмокі-Менск
2016—2017 Калеў
2017—2018 Енісей Краснаярск
2018—2020 Цмокі-Менск
2020—2021 Самара[d]
2022—2023 Ніжні Ноўгарад
2023—4 Златыбар Чаетына[d]

Віта́ль Лю́тыч (нарадзіўся 9 траўня 1992 году, Бяроза) — беларускі баскетбаліст сэрбскага клюбу «Златыбар» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Найлепшы баскетбаліст Беларусі 2018 году.

Пераможца рэгулярнага сэзону Балтыйскай лігі (2012), паўфіналіст Балтыйскай лігі (2012), паўфіналіст кубку Балтыйскай лігі (2012), паўфіналіст Кубка Летувы (2013). Выступаў за беларускія зборныя ўсіх узростаў (U-16, U-18, U-20). Быў уключаны ў другую сымбалічную зборную чэмпіянату Эўропы ў дывізіёне Б U-20 (2011, 2012) па вэрсіі eurobasket.com. За галоўную зборную Беларусі выступае з 2012 году.

У сэзоне 2009—2010 гуляў за беларускі Віталюр-РДВАР. У сэзоне 2010—2011 за летувіскі АБРО-Унівэрсітэт Шаўлі. З 2010 па 2013 гады таксама граў за «Шаўлі» (Летува)[2].

У 2013 годзе заключыў кантракт зь беларускім клюбам «Цмокі-Менск». У 2016-м форвард зьмяніў клюбную прапіску і перайшоў у эстонскі «Калеў», дзе стаў адным зь лідэраў каманды. У матчах Адзінай Лігі ВТБ гулец адзначаўся 14,7 пунктамі і 3,8 падборамі ў сярэднім за 26,29 хвіліны на пляцоўцы. Сэзон 2017—2018 гадоў правёў у краснаярскім «Енісеі». У 19 сустрэчах Лігі ВТБ набіраў у сярэднім 9,3 пункту і зьдзяйсьняў 2,5 падбору за 21,4 хвіліны на пляцоўцы.

У 2018 годзе вярнуўся ў «Цмокі-Менск»[3]. У сэзоне 2020—2021 гадоў выступаў за расейскі клюб «Самара»[4]. Сэзон 2021—2022 гадоў прапускаў праз траўму. У сэзоне 2022—2023 гадоў абараняў колеры расейскага клюбу «Ніжні Ноўгарад»[5][6]. У жніўні 2023 году склаў кантракт з сэрбскім клюбам «Златыбар»[7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]