Віталь Цімафеевіч Галавач
Віталь Цімафеевіч Галавач | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 29 красавіка 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | празаік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Віталь Цімафеевіч Галавач (29 красавіка 1929, г. Запарожжа, Украіна — ?) — беларускі празаік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 29 красавіка 1929 года ў Запарожжы ў сям’і служачых. З бацькамі жыў у Бабруйску. Бацька ў час Вялікай Айчыннай вайны загінуў у партызанах, сям’я была арыштавана. В. Галавач здолеў збегчы з турмы да партызанаў[1].
Пасля вызвалення вучыўся ў Бабруйскім рамесным вучылішчы. У 1957—1962 гадах гг. завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1962 г. працаваў настаўнікам рускай мовы і літаратуры ў Мінскай спецшколе-інтэрнаце № 13. У 1967—1979 гадах гг. працаваў рэдактарам у выдавецтвах «Беларусь», «Мастацкая літаратура»[1].
Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1994 года[1].
Верагодна, памёр і пахаваны ў Мінску[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Сістэматычна друкавацца пачаў з 1956 г. у бабруйскай газеце «Камуніст». Пісаў вершы, байкі, апавяданні. Аўтар аповесцяў «Васек — матросская душа» (Мінск, 1973), «Заўтра настане» (Мінск, 1987), «Арыядніна ніць» (Мінск, 1991)[1].