Вітшэвельская царква
| Славутасць | |
| Вітшэвельская царква | |
|---|---|
|   | |
| 55°51′19″ пн. ш. 14°08′43″ у. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Месцазнаходжанне | |
| Канфесія | лютэранства | 
| Епархія | Лундская дыяцэзія[d] | 
| Дата заснавання | XII стагоддзе | 
| Сайт | svenskakyrkan.se/Degeber… | 
|  Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Вітшэвельская царква (шведск.: Vittskövle kyrka) — царква ў мястэчку Вітшэўле, у камуне Крысціянстад на поўдні Швецыі.
Кірха была пабудавана ў 12 ці 13 стагоддзі. У 15 стагоддзі з паўночнага боку пабудавалі каплічку, прысвечаную Святой Ганне.

У 15 стагоддзі былі зроблены скляпенні, а ў 1480-х яны былі ўпрыгожаны фрэскавым жывапісам з відарысамі сюжэтаў з Кнігі Быцця. Фрэскі былі рэстаўрыраваныя ў 20 стагоддзі. У алтары — выявы па сюжэту легенды аб святым Мікалаі. У капліцы святой Ганны знаходзяцца сімвалы чатырох евангелістаў і таксама гэтых святых: Святой Барбары, Святой Урсулы, Святой Гертруды і Святой Кацярыны.
Вежа пабудаваная ў 16 стагоддзі.
У 17 стагоддзі на паўднёвым баку пабудаваная могілкавая каплічка для сям'і Барнекаў.
Купель для хрышчэння паходзіць з Сярэднявечча.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік] На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вітшэвельская царква На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вітшэвельская царква
- ↑ а б Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
 
	
