Віхор (карная аперацыя)
Выгляд
Аперацыя «Віхор» | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Вялікая Айчынная вайна | |||
Дата | канец красавіка 1944 | ||
Месца | ваколіцы вёскі Хідра ў Пухавіцкім раёне | ||
Прычына | дзейнасць савецкіх партызанскіх атрадаў | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
![]() |
Аперацыя «Віхор» (ням.: Unternehmen «Wirbelwind») — карная аперацыя нямецкіх акупацыйных улад у час Вялікай Айчыннай вайны супраць партызан і насельніцтва ў ваколіцах вёскі Хідра на тэрыторыі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці БССР.
Карная аперацыя праводзілася у канцы красавіка 1944 г. сіламі аховы тылу групы армій «Цэнтр». У выніку аперацыі карнікі знішчылі больш за 500 грамадзян, больш за 1000 захапілі з мэтай адпраўкі ў працоўныя лагеры і ў Германію.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941-1945: Энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — С. 125. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.