Віцебсксельбудпраект
«Інстытут Віцебсксельбудпраект» | |
---|---|
Тып | камунальнае ўнітарнае праектна-вышукальнае прадпрыемства |
Заснаванне | 1958 |
Краіна | |
Размяшчэнне |
![]() |
Галіна | архітэктурнае праектаванне |
Прадукцыя | праектна-каштарысная дакументацыя |
Сайт | vssp.by |
«Інстытут Віцебсксельбудпраект» (руск.: Институт Витебсксельстройпроект) — праектна-вышукальнае прадпрыемства ў Віцебску. Арганізацыя спецыялізуецца на праектаванні жыллёва-грамадзянскага і прамысловага будаўніцтва[1]. Размяшчаецца ў Віцебску па вуліцы Будзённага, 2.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Прадпрыемства было заснавана ў кастрычніку 1958 года пастановай Віцебскага аблвыканкама і абкама КПБ № 630 ад 21 кастрычніка 1958 года як абласное міжкалгаснае праектна-каштарыснае бюро «Аблміжкалгаспраект»[1].
У 1970 годзе яно было ператворана ў Віцебскі філіял інстытута «Белкалгаспраект». У 1986 годзе прадпрыемства атрымала назву інстытут «Віцебсксельбудпраект» Віцебскага аблсельбуда. З 1996 года — дзяржаўнае прадпрыемства, з 2000 — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, а з 2003 — даччынае камунальнае ўнітарнае прадпрыемства[1].
Згодна з рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 403 ад 8 ліпеня 2004 года, з 1 кастрычніка 2004 года да прадпрыемства быў далучаны АДУПП «ДПІ Віцебскаграпрампраект»[1].
У 2021 годзе рашэннем Віцебскага аблвыканкама № 539 ад 19 кастрычніка 2021 года арганізацыя атрымала сучасную назву — камунальнае ўнітарнае праектна-вышукальнае прадпрыемства «Інстытут Віцебсксельбудпраект»[1].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаецца праектаваннем жыллёва-грамадзянскіх і прамысловых аб’ектаў; выкананнем праектна-вышукальных работ для сельскай гаспадаркі. Штогод прадпрыемства выпускае каля 200 аб’ектаў[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- дыплом Лаўрэата конкурсу «На лепшае дасягненне ў будаўнічай галіне ў Рэспубліцы Беларусь» (2010, 2016, 2017) у намінацыі «Аб’ект года»[1];
- дыплом (2014) у намінацыі «Экспарцёр года»[1];
- дыплом (2015) у намінацыі «Развіццё рэгіёнаў малых і сярэдніх гарадскіх пасёлкаў»[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- vssp.by — афіцыйны сайт «Віцебсксельбудпраект»