Перайсьці да зьместу

Габрыель Фэрнандэс Арэнас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Габрыель Фэрнандэс Арэнас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 ліпеня 1983(1983-07-10)[1] (42 гады)
Рост 180 см
Вага 74 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004 Атлетыка Мадрыд Б[d] 46 (4)
2004—2007 Атлетыка Мадрыд 58 (1)
2004—2005 Хэтафэ 32 (2)
2007—2011 Рэал Сарагоса 135 (16)
2011—2018 Атлетыка Мадрыд 239 (6)
2018—2020 Аль-Сад[d] 35 (0)
Зборныя
2003 Гішпанія (да 20)[d] 7 (1)
2004—2005 Гішпанія (да 21)[d] 12 (0)
Трэнэрскія клюбы
2025—4 Рэал Сарагоса

Габрыель «Габі» Фэрнандэс Арэнас (па-гішпанску: Gabriel «Gabi» Fernández Arenas; нар. 10 ліпеня 1983 году, Мадрыд, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, паўабаронца.

Габі Фэрнандэс зьяўляецца выхаванцам мадрыдзкага «Атлетыка». У 2002—2004 гадох гуляў за другую каманду клюбу. Дэбют футбаліста ў Ля Лізе адбыўся ў сэзоне 2003—2004 гадоў. У наступным сэзоне 2004—2005 гадоў ён быў аддадзены ў арэнду клюбу «Хэтафэ», дзе ён правёў 32 матчы чэмпіянату й забіў 3 мячы. Пасьля заканчэньня арэнды вярнуўся ў мадрыдзкі «Атлетыка» й правёў тут яшчэ два сэзоны.

У лютым 2007 году Габі перайшоў у каманду «Рэал Сарагоса» за 9 млн эўра, падпісаўшы з клюбам чатырохгадовы кантракт[2]. Паводле вынікаў сэзону 2007—2008 гадоў каманда вылецела ў Сэгунду, але паўабаронца працягнуў выступаць за гэты клюб.

1 ліпеня 2011 году Габі зноўку перайшоў у сваю першую каманду «Атлетыка» за суму каля 3 млн эўра[3].

«Атлетыка»:

«Аль-Сад»:

  1. ^ а б в Gabriel Fernández Arenas // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  2. ^ Zaragoza move early to get Gabi. UEFA.com
  3. ^ El Zaragoza hace oficial traspaso de Gabi al Atlético. Diario AS

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]