Габрыэль Фалопій
Выгляд
| Габрыэль Фалопій | |
|---|---|
| Gabriele Falloppio | |
| |
| Дата нараджэння | 1523[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 9 кастрычніка 1562 |
| Месца смерці | |
| Род дзейнасці | хірург, выкладчык універсітэта, урач, анатам, батанік, біёлаг, натураліст, каталіцкі святар |
| Навуковая сфера | медыцына, анатомія |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік |
Антоніа Муза Бразавола Рэальда Каломба |
| Вядомыя вучні | Іеранім Фабрыцый, Marcello Capra[d], Antonio Minutoli[d] і Volcher Coiter[d] |
Габрыэль Фалопій, Габрыэле Фалопіа (Gabriele Falloppio; Мадэна, 1523 — Падуя, 9 кастрычніка 1562) — італьянскі анатам эпохі Адраджэння.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Падуі ў Везалія, затым быў прызначаны канонікам ў Мадэне. Падарожнічаў па Францыі і Грэцыі, Фалопій займаў кафедру анатоміі пры універсітэтах у Ферары, Пізе і Падуі, а ў апошнім з гэтых гарадоў складаўся ў той жа час дырэктарам знакамітага батанічнага саду.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Апісаў, у прыватнасці, паўкружныя каналы, клінаватыя пазухі, трайніковы, слыхавы і языкаглотачны нервы, канал тваравага нерва, а таксама матачныя трубы, званыя ў яго гонар фалопіевымі. Свае адкрыцці Фалопій апісаў у працы «Opera genuina omnia» (3 тамы, Франкфурт, 1600, і Венецыя, 1606).
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117498564 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Габрыэль Фалопій
