Гале (Саксонія-Ангальт)
Горад | |||||
Гале | |||||
---|---|---|---|---|---|
Halle (Saale) | |||||
|
|||||
51°28′ пн. ш. 11°58′ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Зямля | Саксонія-Ангальт | ||||
Унутраны падзел | 5 гарадскіх раёнаў і 35 кварталаў | ||||
Обербургамістр |
Бернд Віганд (беспартыйны) |
||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Плошча | 135,02 км² | ||||
Вышыня цэнтра | 87 м | ||||
Водныя аб’екты | Заале[1][2] і Вайсэ-Эльстэр[2] | ||||
Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 232 963 чалавек (2010) | ||||
Шчыльнасць | 1725 чал./км² | ||||
Афіцыйная мова | нямецкая | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | 0345 | ||||
Паштовы індэкс | 06099-06132 | ||||
Аўтамабільны код | HAL | ||||
Афіцыйны код | 15 0 02 000 | ||||
|
|||||
halle.de (ням.) | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Га́ле, часам Ха́ле (ням.: Halle (Saale)) — горад у Германіі, які стаіць на рацэ Зале. Самы населены горад зямлі Саксонія-Ангальт: па стане на 2005 год у ім пражывала каля 240 тысяч чалавек (з іх больш за 18 тысяч студэнтаў).
Горад вядомы сваім універсітэтам, які быў заснаваны ў 1694 годзе; у 1817 годзе Універсітэт Гале быў аб’яднаны з Універсітэтам горада Вітэнберг; з 1933 года аб’яднаны ўніверсітэт завецца Універсітэт імя Марціна Лютэра Гале-Вітэнберг (ням.: Martin-Luther-Universität Halle-Wittenberg).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Гале ўпершыню згадваецца ў 806 годзе.
Першыя паселішчы ўзніклі тут дзякуючы ўдаламу размяшчэнню і солевым радовішчам. Само слова «гале», як прынята лічыць, кельцкага паходжання, і азначае «месцы, багатыя соллю». Соль вызначыла лёс горада: з аднаго боку, яму заўсёды атрымоўвалася заставацца паспяховым і багатым дзякуючы гэтай жыццёва неабходнай спецыі; з іншай, развіццё саляварнай прамысловасці з часам атрымала лагічны працяг — тут у гады ГДР былі засяроджаны хімічныя заводы, і гэта вельмі згубна адбілася на экалогіі ўсяго рэгіёна.

Горад вядзе сваю гісторыю з IX стагоддзя, калі Карл Вялікі заснаваў тут крэпасць — адну з шэрага ахоўных збудаванняў на ўсходніх межах Імперыі франкаў. Гарадскі статус быў падараваны новаму паселішчу ў 981 годзе імператарам Атонам II. З сярэдзіны X стагоддзя Гале на працягу амаль сямі стагоддзяў уваходзіў у склад архібіскупства Магдэбург.
У 1648 годзе горад быў уключаны ў склад курфюрства Брандэнбург, а з пераўтварэннем апошняга ў Прускае каралеўства стаў прускім горадам.
Гале цалкам захаваў свой гістарычны цэнтр, у той час як у Лейпцыгу, усяго ў 40 кіламетрах ад Гале, ацалела толькі некалькі будынкаў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Год | Насельніцтва |
---|---|
1300 | 4000 |
1500 | 7000 |
1600 | 10 000 |
1682 | 4000 |
1751 | 13 460 |
1800 | 15 159 |
1820 | 23 408 |
3 снежня 1852 ¹ | 35 076 |
3 снежня 1855 ¹ | 35 500 |
3 снежня 1861 ¹ | 41 500 |
3 снежня 1864 ¹ | 45 800 |
3 снежня 1867 ¹ | 48 900 |
1 снежня 1871 ¹ | 52 600 |
1 снежня 1875 ¹ | 60 503 |
Год | Насельніцтва |
---|---|
1 снежня 1880 ¹ | 71 484 |
1 снежня 1885 ¹ | 81 982 |
1 снежня 1890 ¹ | 101 401 |
2 снежня 1895 ¹ | 116 304 |
1 снежня 1900 ¹ | 156 609 |
1 снежня 1905 ¹ | 169 899 |
1 снежня 1910 ¹ | 180 843 |
1 снежня 1916 ¹ | 157 913 |
5 снежня 1917 ¹ | 155 059 |
8 кастрычніка 1919 ¹ | 182 326 |
16 чэрвеня 1925 ¹ | 194 575 |
16 чэрвеня 1933 ¹ | 209 169 |
17 мая 1939 ¹ | 220 092 |
1 снежня 1945 ¹ | 212 382 |
Год | Насельніцтва |
---|---|
29 кастрычніка 1946 ? | 222 505 |
31 жніўня 1950 ¹ | 289 119 |
31 снежня 1955 | 289 680 |
31 снежня 1960 | 277 855 |
31 снежня 1964 ¹ | 273 987 |
1 студзеня 1971 ¹ | 257 261 |
31 снежня 1975 | 237 349 |
31 снежня 1981 ¹ | 232 622 |
31 снежня 1985 | 235 169 |
31 снежня 1988 | 236 044 |
31 снежня 1990 ² | 310 234 |
31 снежня 1995 | 282 784 |
31 снежня 2000 | 247 736 |
30 верасня 2005 | 237 513 |
¹ Вынікі перапісу насельніцтва
² 6 мая 1990: аб’яднанне Гале і Гале-Нойштат
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Оўлу, Фінляндыя (1968)
Каімбра, Партугалія (1974)
Лінц, Аўстрыя (1975)
Грэнобль, Францыя (1976)
Карлсруэ, Германія (1987)
Гільдэсгайм, Германія (1992)
Уфа, Расія (1997)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гале (Саксонія-Ангальт)