Перайсьці да зьместу

Галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй
Эмблема
Даведка
СкаротГУБАЗіК
Дата ўтварэньня1 траўня 1992 (33 гады таму)
Відправаахоўны
Праўны станвыканаўчы орган
Задачасупрацьдзеяньне карупцыі
СядзібаЦэнтральны раён, мікрараён Высокі Рынак, Рэвалюцыйная вул., д. 3
МесцазнаходжаньнеМенск
КаардынатыКаардынаты: 53°54′11″ пн. ш. 27°33′12″ у. д. / 53.90306° пн. ш. 27.55333° у. д. / 53.90306; 27.55333
Дзейнічае ў месцахБеларусь
Службовыя мовыбеларуская, расейская
Управа
НачальнікАндрэй Ананенка
1-ы намесьнікЗьміцер Ковач
НамесьнікіДзяніс Чамаданаў, Міхаіл Бедункевіч[1]
УправаМіністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь
Галоўная ўправаМіністэрства ўнутраных справаў Беларусі
Зьвязаныя службы1-я і 2-я ўправы
Старонка ў сецівеКантакты
Колішняя назваКамітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (да студзеня 2004 г.), Камітэт па арганізаванай злачыннасьці і карупцыі (да чэрвеня 2001 г.), Управа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (да траўня 1997 г.), Управа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю (да верасьня 1994 г.)
Галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй у Вікісховішчы

Гало́ўная ўпра́ва па барацьбе́ з арганізава́най злачы́ннасьцю і кару́пцыяй (ГУБАЗіК) — управа Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, заснаваная ў траўні 1992 году

У лістападзе 2020 року Сьвятлана Ціханоўская абвясьціла пра запуск працэсу міжнароднага прызнаньня структураў ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі ў зьвязку з учыненымі імі злачынствамі ў час здушэньня пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту з боку рэжыму Лукашэнкі[2]. Некаторых палітыкі і актывісты назваюць ГУБАЗіК «беларускім Гестапа».[3]

Паводле сьведчаньня палітычнага вязьня Міколы Дзядка, агучанага 1 ліпеня 2021 року ў Менскім судзе, супрацоўнікі ГУБАЗіКа называюць уласную менскую ўправу Гестапа[4].

  • супрацьдзеяньне карупцыі ў органах дзяржаўнай улады і прыярытэтных галінах эканомікі;
  • барацьба з арганізаванай злачыннасьцю, у тым ліку транснацыянальнага і міжнароднага характару;
  • прадухіленьне і раскрыцьцё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў агульнакрымінальнай і эканамічнай накіраванасьці, якія зьдзяйсьняюцца арганізаванымі групамі;
  • прадухіленьне тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяваў;
  • усталяваньне і ліквідацыя каналаў незаконнай міграцыі, а таксама выяўленьне і прадухіленьне іншых злачынстваў, якія зьдзяйсьняюцца ўдзельнікамі арганізаваных груповак, сфармаваных паводле нацыянальнай ці этнічнай прыкметы, альбо якія дзейнічаюць у арганізацыях дыяспараў.
Галаўная сядзіба ГУБАЗіК у Менску (2014 год)
  • Першая ўправа (па барацьбе з карупцыяй)
    • Першы аддзел (па прадухіленьні супрацьпраўнай дзейнасьці ў органах дзяржаўнай улады і кіраваньня)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеяньні ўсталяваньню кантроля арганізаванай злачыннасьці над эканомікай)
    • Трэці аддзел (па прадухіленьні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам)
    • Чацьверты аддзел (па супрацьдзеяньні незаконнай трансплянтацыі органаў і тканак чалавека й іншым карупцыйным правапарушэньням у сумежных галінах мэдычнай дзейнасьці)
  • Другая ўправа (па прадухіленьні і раскрыцьці злачынстваў, якія носяць заказны й арганізаваны характар)
    • Першы аддзел (па раскрыцьці злачынстваў, якія носяць заказны й арганізаваны характар)
    • Другі аддзел (па прадухіленьні супрацьпраўнай дзейнасьці «крымінальных аўтарытэтаў» і лідэраў крымінальнага асяродзьдзя)
    • Трэці аддзел (па вышуку ўдзельнікаў арганізаваных груп, якія ўцяклі ад органаў крымінальнага перасьледу)
    • Чацьверты аддзел (па супрацьдзеяньні агульнакрымінальнаму экстрэмізму)
  • Трэцяя ўправа (па супрацьдзеяньні экстрэмізму)
    • Першы аддзел (па супрацьдзеяньні экстрэмізму ў радыкальных грамадзкіх і іншых фармаваньнях)
    • Другі аддзел (па супрацьдзеяньні экстрэмізму ў этнічных, рэлігійных утварэньнях і незаконнай міграцыі)
  • Чацьвертая ўправа (агентурна-апэратыўнай работы і арганізацыі апэратыўна-вышуковай дзейнасьці)
    • Першы аддзел (агентурна-апэратыўнай работы і апэратыўна-тэхнічных мерапрыемстваў)
    • Другі аддзел (арганізацыі апэратыўна-вышуковай дзейнасьці і апэратыўнага аналізу)
    • Трэці аддзел (апэратыўна-прафіляктычных мерапрыемстваў)
    • Чацьверты аддзел (апэратыўна-дзяжурнай службы)
    • Аддзел па абароне дзяржаўных сакрэтаў
  • Пятая ўправа (па м. Менску)
  • Шостая ўправа (па Берасьцейскай вобласьці)
  • Сёмая ўправа (па Віцебскай вобласьці)
  • Восьмая ўправа (па Гомельскай вобласьці)
  • Дзявятая ўправа (па Гарадзенскай вобласьці)
  • Дзясятая ўправа (па Менскай вобласьці)
  • Адзінаццатая ўправа (па Магілёўскай вобласьці)

У структуру ўсіх тэрытарыяльных управаў уваходзяць: першы аддзел (па барацьбе з карупцыяй), другі аддзел (па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю), трэці аддзел (па супрацьдзеяньні экстрэмізму), чацьверты аддзел (агентурна-апэратыўнай работы і апэратыўнага аналізу).

28 сакавіка 1991 року ў цэнтральным апараце МУС СССР была заснаваная галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю[5]. У ейную структуру ўвайшла міжрэгіянальная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю №1, якая базавалася ў Менску й знаходзілася ў апэратыўным падпарадкаваньні кіраўніцтва МУС БССР.

1 траўня 1992 году ўтварылі ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю (УБАЗ) Галоўнай управы крымінальнай міліцыі Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі. У верасьні 1994 году УБАЗ перайменавалі ва ўправу па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (УБАЗіК). У траўні 1997 году УБАЗІК пераўтварылі ў Камітэт па арганізаванай злачыннасьці і карупцыі (КАЗіК) МУС Беларусі. У 2000 годзе геральдычным знакам КАЗіК стала выява архістратыга Міхаіла, які паражае дзідай гідру. У чэрвені 2001 году КАЗіК перайменавалі ў Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (КБАЗіК)[6].

30 сьнежня 2003 року Камітэт па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй пры МУС Беларусі быў скасаваны. Паўнамоцтвы камітэту і падпарадкаваных яму тэрытарыяльных і на транспарце спэцыяльных падразьдзяленьняў па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй былі перададзены Міністэрству ўнутраных справаў, галоўнай управе ўнутраных справаў Менгарвыканкаму, управам унутраных справаў аблвыканкамаў, управе ўнутраных справаў на транспарце[7]. У студзені 2004 году КБАЗіК пераўтварылі ў Галоўную ўправу па барацьве з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (ГУБАЗіК)[6].

У другой палове 2020 году афіцэр ГУБАЗіК Станіслаў Лупаносаў перайшоў на бок апазыцыі, перадаў руху за свабодныя выбары вялікі масіў унутранай інфармацыі і зьехаў зь Беларусі[8]. У красавіку 2023 году Менскі гарадзкі суд завочна прыгаварыў Лупаносава да 18 гадоў калёніі ўзмоцненага рэжыму і да штрафу[9].

  1. Сяргей Рухлядзеў (1 траўня 1992 — 14 красавіка 1994; нар. 1946, Чыта, Расея), генэрал-маёр і 1-ы кіраўнік Бюро каардынацыі барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю Садружнасьці незалежных дзяржаваў
  2. Уладзімер Шафарэнка (12 жніўня 1994 — 13 сакавіка 1998; нар. 1951, Гомельская вобласьць), генэрал-маёр
  3. Міхаіл Мядзьведзеў (13 сакавіка 1998 — 25 сакавіка 2003; нар. 1953, Сахалінская вобласьць, Расея), палкоўнік
  4. Аляксандар Назаранка (2 ліпеня 2003 — 4 студзеня 2008; нар. 1962, Гомельская вобласьць), генэрал-маёр
  5. Алег Пякарскі (26 лютага 2008 — 4 сьнежня 2009; нар. 1964, Менск), палкоўнік
  6. Алег Шаркоў (2010 — 2011; нар. 1968, Лагойск), генэрал-маёр
  7. Альбэрт Ляговіч (2012 — 2014; нар. 1962, Мядзельскі раён), палкоўнік[6]
  8. Мікалай Карпянкоў (верасень 2014 — 19 лістапада 2020; нар. 1968, Менск), палкоўнік
  9. Андрэй Паршын (2021 — сакавік 2022), палкоўнік
  10. Андрэй Ананенка (ад 2022 году), палкоўнік

Міжнародныя санкцыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 чэрвеня 2021 году ГУБАЗіК дадалі ў Сьпіс спэцыяльна вызначаных грамадзянаў і заблякаваных асобаў ЗША за разгортваньне спэцыялізаванае падразьдзяленьняў для зьдзяйсьненьня гвалту супраць пратэстоўцаў, у тым ліку за рэйд на сядзібу апазыцыйнага кандыдата ў прэзыдэнты, выкраданьне Марыі Калесьнікавай і ўзяцьце пад варту Рамана Пратасевіча. У санкцыйны спіс быў дададзены і былы начальнік ўправы Мікалай Карпянкоў[10]. У той жа дзень Карпянкоў таксама трапіў пад санкцыі ЭЗ[11][12], Вялікабрытаніі[13], Канады[14]. 7 ліпеня да санкцый супраць Карпянкова далучылася Швейцарыя[15].

2 сьнежня 2021 году начальнік ГУБАЗіК Андрэй Паршын і іншыя кіраўнікі ўправы патрапілі пад санкцыі ЗША ды Канады. Паршын у той жа дзень быў уключаны і ў санкцыйны сьпіс Вялікабрытаніі[16][17][18]. У 2022 годзе да санкцый супраць Паршына далучыліся ЭЗ[19] ды Швайцарыя[15].

Летам 2024 году Эўрапейскі зьвяз і Швайцарыя ўвялі санкцыі супраць кіраўніка ГУБАЗіК Андрэя Ананенкі ды дваіх яго намесьнікаў[20][21].

27 студзеня 2025 году Канада ўвяла санкцыі супраць управы ды Ананенкі[22], а Вялікабрытанія пашырыла санкцыі на Ананенку ды Бедункевіча[23].

  1. ^ Галоўная ўправа па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, 2025 г. Праверана 24 траўня 2025 г.
  2. ^ Сьвятлана Ціханоўская запускае працэс прызнаньня ГУБАЗіК і АМАП тэрарыстычнымі арганізацыямі Радыё Свабода
  3. ^ https://www.currenttime.tv/a/belarusi-gestapo-ss-latushko/31365981.html
  4. ^ Страшныя паказанні палітвязня Дзядка ў судзе: Выдаў паролі пасля таго, як душылі падушкай Наша Ніва
  5. ^ Приказ Министерства внутренних дел СССР от 28 марта 1991 года № 026 «О создании межрегиональных (региональных) управлений по борьбе с организованной преступностью МВД СССР»
  6. ^ а б в Гісторыя ГУБАЗіК (рас.) // Міністэрства ўнутраных справаў Беларусі, 2025 г. Праверана 24 траўня 2025 г.
  7. ^ Указ Президента Республики Беларусь от 30 декабря 2003 года № 603 «О некоторых мерах по совершенствованию системы органов и подразделений внутренних дел Республики Беларусь»
  8. ^ Арцём Гарбацэвіч (2021-03-25) Афіцэр ГУБАЗіКа, які перадаваў інфармацыю «Байполу», даў першае інтэрв’ю: Хай думаюць, што я адзін такі, хай супакойваюць сябе Наша Ніва Праверана 2021-12-15 г.
  9. ^ Станислава Лупоносова заочно приговорили к 18 годам колонии (рас.) Reform.news(be)
  10. ^ Treasury and International Partners Condemn Ongoing Human Rights Abuses and Erosion of Democracy in Belarus (анг.). Міністэрства фінансаў ЗША (2021-06-21). Праверана 2021-09-18 г.
  11. ^ Еўразвяз зацвердзіў новы пакет санкцыяў супраць прадстаўнікоў Беларусі. Хто ў спісе? (бел.). Белсат (2021-06-21). Праверана 2021-06-27 г. Архіўная копія ад 2021-06-27 г.
  12. ^ COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex(en), 21.06.2021
  13. ^ CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (анг.) Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury
  14. ^ Consolidated Canadian Autonomous Sanctions List (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en) (2015-10-19). Праверана 2021-06-29 г.
  15. ^ а б Searching for subjects of sanctions (бел.)
  16. ^ ЗША і Вялікая Брытанія пашырылі санкцыі адносна Беларусі Радыё Свабода Праверана 2021-12-12 г.
  17. ^ Backgrounder: Belarus sanctions (анг.). Міністэрства міжнародных справаў Канады(en)Праверана 2022-01-02 г.
  18. ^ Хто трапіў пад санкцыі ЕС, ЗША, Канады і Вялікабрытаніі? Поўны спіс
  19. ^ Еўрасаюз увёў санкцыі супраць кіраўніка «Белтэлерадыёкампаніі», Рыгора Азаронка і Людмілы Гладкай (бел.) Новы час
  20. ^ Council Decision (CFSP) 2024/2116 of 26 July 2024 (анг.). EUR-Lex(be).
  21. ^ Ordinance on measures against Belarus (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de).
  22. ^ Backgrounder: Sanctions against individuals and entities in Belarus (анг.). Government of Canada (27.01.2025).
  23. ^ Consolidated List of Financial Sanctions Targets in the UK (анг.). Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (2021-06-25).