Перайсці да зместу

Галоўчынскія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галоўчынскія
Роданачальнік Мацвей Мікітавіч Галоўчынскі[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Соф’я Галоўчынская, каля 1602

Галоўчынскія, Галаўчынскія — княжацкі род герба «Лебедзь», прадстаўнікі якога займалі дзяржаўныя пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[2].

Родапачынальнікам звычайна лічаць Мікіту, сын якога Мацей у 1495 годзе прыехаў у ВКЛ з Масквы[2] разам з дваром Алены, дачкі вялікага князя маскоўскага Івана III Васільевіча, жонкі вялікага князя літоўскага Аляксандра. Паводле Каспера Нясецкага паходзілі ад северскай галіны Рурыкавічаў[3]. Самі Галоўчынскія часам выводзілі сябе ад князеў Рапалоўскіх[4], аднак сярод іх імя Мікіты не сустракаецца[2] і генеалагічная сувязь з гэтымі князямі не прасочваецца[3]. Зваліся таксама Галоўчынскімі-Мшцішчамі[2].

Прозвішча паходзіць ад мястэчка Галоўчын каля Друцка.

Пры падтрымцы вялікай княгіні літоўскай Алены Іванаўны князі Галоўчынскія адразу ўвайшлі ў лік найбольш заможных феадалаў Вялікага Княства Літоўскага. Спачатку вызнавалі праваслаўе, пазней перайшлі ў каталіцтва.

Род згас у 1658 годзе са смерцю Мікалая Канстанцінавіча Галоўчынскага[2].

Вядомыя прадстаўнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca czternastego wieku / пад рэд. J. WolffWarszawa: 1895. — С. 116.
  2. а б в г д Галоўчынскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  3. а б ЭнцВКЛ 2005.
  4. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od końca XIV w. — Warszawa, 1895.