Галіна Аляксееўна Яроміна
Выгляд
Галіна Аляксееўна Яроміна | |
---|---|
Род дзейнасці | інжынер-канструктар |
Дата нараджэння | 23 мая 1930 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2014 |
Месца працы |
|
Альма-матар |
Галіна Аляксееўна Яроміна (руск.: Галина Алексеевна Еремина; 1930, с. Мярлеева , Лапасненскі раён, Маскоўская вобласць — 2014[1]) — беларускі інжынер-канструктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Сталінскі будаўнічы тэхнікум у 1952 годзе, Новасібірскі інжынерна-будаўнічы інстытут у 1954 годзе, а таксама вышэйшыя інжынерныя курсы ў Маскве ў 1960 годзе. З 1963 года працавала ў Гомельграмадзянпраекце галоўным канструктарам АБА-1, з 1975 года — галоўным канструктарам тэхнічнага аддзела[2].
Кіравала праектаваннем кінатэатра імя Калініна на 900 месцаў, гасцініцы на 495 месцаў у Гомелі, будынка «Беларуснафта» (39 000 м³), кафэ на вул. Камунараў, інжынернага корпуса «Дзіпрасельмаша», 670-кватэрнага жылога дома на вул. Кожара ў Гомелі[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ mitzvatemet.com
- ↑ а б Еремина Галина Алексеевна // Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.. — Гомель: БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Еремина Галина Алексеевна // Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.. — Гомель: БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.