Галіна Валянцінаўна Пальянава
Галіна Валянцінаўна Пальянава | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 7 лістапада 1980 (44 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | перакладчыца, мовазнаўца |
Навуковая сфера | мовазнаўства[1] і пераклад[1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук (2008) |
Альма-матар |
|
Галіна Валянцінаўна Пальянава (нар. 7 лістапада 1980, Свіслач, Гродзенская вобласць) — беларуская лінгвістка, перакладчыца[2].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Свіслацкую сярэднюю школу № 1 імя Кастуся Каліноўскага з залатым медалём. Без уступных экзаменаў залічана ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове. Стажыравалася ў Люблінскім універсітэце імя М. Складоўскай-Кюры і Чанстахоўскай вышэйшай педагагічнай школе. У сакавіку—ліпені 2003 года вучылася ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Скончыла БДУ з адзнакай па спецыяльнасці «Славянская філалогія». Скончыла аспірантуру БДУ. У 2005—2006 гадах вучылася ў Вроцлаўскім універсітэце па праграме Ураду Рэспублікі Польшча для маладых вучоных.
Кандыдат філалагічных навук. Абараніла дысертацыю па тэме «Дзеяслоўныя дэрывацыйныя спалучэнні ў сучаснай польскай мове». У 2008 годзе атрымала дыплом за найлепшую дысертацыю, прысвечаную польскай тэматыцы, на конкурсе навуковых работ пад патранатам Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь. Даследуе з’яву аналітызму ў славянскіх мовах, аўтар манаграфіі «Глагольные деривационные сочетания в современном польском языке» (Мінск, 2010).
Вымушана звольнілася з пасады дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ імя М. Танка. З 2011 года — перакладчыца ў Пасольстве Польшчы ў Рэспубліцы Беларусь.
Супрацоўнічае з былым Міністрам замежных спраў Рэспублікі Беларусь Пятром Краўчанкам. У 2015 годзе падчас урачыстасцей да 250-годдзя Міхала Клеафаса Агінскага, арганізаваных пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, адбылася прэзентацыя невядомых лістоў і дакументаў роду Агінскіх з перакладам на беларускую мову, пра што была публікацыя ў «Звяздзе» ад 4 лістапада 2015 года. Праца над перакладамі лістоў і дакументаў, важных для беларускай гісторыі і культуры, працягваецца. Іншыя культурныя праекты: выставы «Сацыяльныя наступствы Першай сусветнай вайны ў архіўных матэрыялах» (Мінск, 2014), «Пілігрым свабоды» (Нацыянальны мастацкі музей, Мінск, 22 кастрычніка 2015), «Хрышчэнне 966. Ля вытокаў Польшчы» (Касцёл св. Сымона і св. Алены, Мінск, 25 верасня 2016), паказ дакументальных фільмаў «Свет Іосіфа» і «Стэла» (Гродна, 20 лістапада 2016), выстаўка ў Нацыянальным мастацкім музеі і альбом «Польскі пейзаж. Францішак Рышард Мазурэк. Жывапіс» (Мінск, 2017), выстаўка «Святы крыж супраць свастыкі» (Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Мінск, 12 снежня 2017), альбом «Радзівілы: лёсы краіны і роду» (Мінск, 2017), выстаўка «Рада дапамогі габрэям Жэгота» (Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна, Мінск, 19 красавіка 2018).
Разам з сястрой Ірынай Пальянавай падрыхтавала падручнікі «Польский для всех: Читай. Слушай. Говори» (Масква, 2012, 2014, 2016), «Польский язык без трудностей перевода» (Мінск, 2016), «Język polski dla każdego. Польский для всех» (Мінск, 2017), «Język polski. Teksty do uzupełniania i tłumaczenia» (Мінск, 2018)[3], «Język polski dla każdego. Польский для всех. Polish for everyone» (Мінск, 2020, 2022), «Польский для всех. Сборник упражнений» (Мінск, 2023); пераклала з польскай мовы: Славамір Копер «Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай» (Мінск, 2017, на беларускай мове), Рычард Цвірлей «Контрабанда без правил» (Мінск, 2019) і «Смертельный удар» (Мінск, 2020).
У студзені 2025 года ўпершыню на беларускай мове ў выдавецтве «Новыя веды» выдадзены «Медальёны» Зоф’і Налкоўскай на польскай, беларускай і рускай мовах (у ранейшым перакладзе на рускую мову (1974) былі недакладнасці і не хапала асобных фрагментаў)[крыніца?].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]- Сястра — Ірына Валянцінаўна Пальянава (нар. 7 лістапада 1980) — беларуская лінгвістка.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Пальянова, Галина Валентиновна (кандидат филологических наук, языкознание ; род. 1980) . unicat.nlb.by. Праверана 7 студзеня 2025.
- ↑ SZKOLNA, ZS „POLSKA MACIERZ. NOWY PODRĘCZNIK DO NAUKI JĘZYKA POLSKIEGO – PMS(нявызн.). pmsgrodno.org. Праверана 7 студзеня 2025.
- Нарадзіліся 7 лістапада
- Нарадзіліся ў 1980 годзе
- Нарадзіліся ў Свіслачы
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Мовазнаўцы Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі з польскай мовы
- Перакладчыкі на рускую мову
- Перакладчыкі на беларускую мову
- Вывучэнне польскай мовы