Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР | |
---|---|
![]() |
|
Арыгінальная назва | руск.: Почётная грамота Президиума Верховного совета РСФСР |
Краіна |
![]() |
Рэгіён |
![]() |
Тып | грамата |
Кім уручаецца | Прэзідыум Вярхоўнага савета РСФСР |
Дата заснавання | 18 ліпеня 1956 |
Статус | не ўручаецца |
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР (руск.: Почётная грамота Президиума Верховного совета РСФСР) — дзяржаўная ўзнагарода РСФСР у 1956—1992 гадах. Заснавана ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР ад 18 ліпеня 1956 года.
Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР узнагароджваліся «за асаблівыя заслугі ў вытворчай, навуковай і грамадска-палітычнай дзейнасці, у сацыяльна-культурным будаўніцтве і камуністычным выхаванні працоўных, у забеспячэнні бяспекі і абароны Савецкай дзяржавы, за ўклад ва ўмацаванне міру і сяброўства паміж народамі».
Ганаровай Граматай узнагароджваліся таксама прадпрыемствы, аб’яднанні, установы, арганізацыі і іхнія структурныя падраздзяленні, воінскія часці, аўтаномныя рэспублікі, краі, вобласці, аўтаномныя вобласці, аўтаномныя акругі, раёны, гарады і іншыя населеныя пункты.
Пра ўзнагароджанне Ганаровай граматай Прэзідыум Вярхоўнага савета РСФСР выдаваў указы, якія публікаваліся для ўсеагульнага ведама ў «Ведамасцях Вярхоўнага савета РСФСР» і ў іншых органах друку.
16 траўня 1992 года ўступілі ў сілу папраўкі ў Канстытуцыю РСФСР, якія перайменавалі рэспубліку ў Расійскую Федэрацыю[1]. Праз тыдзень, 25 траўня пастановай Прэзідыума Вярхоўнай рады Расійскай Федэрацыі была заснавана Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага савета Расійскай Федэрацыі, якая не мела статусу дзяржаўнай узнагароды, а ўказ Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР ад 18 ліпеня 1956 года «Пра заснаванне Ганаровай граматы Прэзідыума Вярхоўнага савета РСФСР» страціла сілу[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Закон Российской Федерации от 21 апреля 1992 года № 2708-I «Об изменениях и дополнениях Конституции (Основного Закона) Российской Советской Федеративной Социалистической Республики» // Российская газета, 16 мая 1992 г.
- ↑ Постановление Президиума Верховного Совета Российской Федерации от 25 мая 1992 г. N 2843-I "О Почетной Грамоте Президиума Верховного Совета Российской Федерации" . Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2024. Праверана 24 лютага 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Палажэнне пра дзяржаўныя ўзнагароды РСФСР, зацверджанае ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР ад 27 студзеня 1983 г. Архіўная копія ад 21 снежня 2018 на Wayback Machine
- Пастанова Прэзідыума Вярхоўнага савета Расійскай Федэрацыі ад 25 траўня 1992 г. № 2843-I «Пра Ганаровую грамату Прэзідыума Вярхоўнага савета Расійскай Федэрацыі»