Ганна Віктараўна Навасельцава
Ганна Віктараўна Навасельцава | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 мая 1983 (42 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменніца, літаратуразнаўца |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Прэміі |
Ганна Віктараўна Навасельцава (нар. 11 мая 1983, Віцебск) — беларуская літаратуразнаўца, пісьменніца. Кандыдат філалагічных навук (2013), дацэнт (2016).
Біярафія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1983 годзе ў Віцебску. Скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава (2006), аспірантуру пры ім (2009), Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (2012), дактарантуру пры Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (2021).
З 2009 года — выкладчык кафедры беларускай літаратуры ВДУ імя П. М. Машэрава, з 2015 года — дацэнт кафедры літаратуры, з 2023 года — дацэнт кафедры беларускай і рускай філалогіі.
Сфера навуковых інтарэсаў: жанр рамана ў беларускай літаратуры другой паловы XX — пачатку XXІ стагоддзя. На прыкладах значнага корпуса мастацкіх тэкстаў, раман разглядаецца ёй як адкрытая змястоўная форма асэнсавання рэчаіснасці, дзе асноўным прадметам аўтарскага творчага паказу выступае асоба ў яе канфліктных узаемаадносінах з грамадска-сацыяльнымі абставінамі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]У 2018 годзе выйшла кніга «Калі цябе спаткае казка…». Яна складаецца з шэрагу аўтарскіх казак і казачных апавяданняў, дзе ўвасоблена мастацкая рэканструкцыя матываў і вобразаў з беларускага і сусветнага фальклору. Галоўнымі героямі выступаюць вядомыя чарадзейныя персанажы, міфалагічныя істоты, якія праходзяць дзівосныя выпрабаванні, спазнаюць сябе і вучацца разумець іншых.
Прэміі і ўзнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Літаратурная прэмія імя Уладзіміра Караткевіча ў намінацыі «проза» (2020)[1].
Выбраная бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Калі цябе спаткае казка…: Зборнік сучасных казачных гісторый / Г. В. Навасельцава. — Мінск: А. М. Янушкевіч, 2018. — 166 с. ISBN 978-985-7165-73-5
- Жанр рамана ў беларускай літаратуры другой паловы XX — пачатку XXI стагоддзя: манаграфія / Г. В. Навасельцава. — Віцебск: ВДУ імя П. М. Машэрава, 2020. — 268 с. ISBN 978-985-517-763-1
- Эстэтычнае спасціжэнне літаратурнай і навуковай дзейнасці ў беларускім рамане канца XX стагоддзя / Г. Навасельцава // Беларуская думка. № 10, 2023. — С. 98—104.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 11 мая
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Кандыдаты філалагічных навук
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Выпускнікі БДУ
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Пісьменніцы Беларусі
- Пісьменнікі Беларусі XXI стагоддзя
- Беларускамоўныя пісьменнікі XXI стагоддзя
- Літаратуразнаўцы Беларусі