Перайсці да зместу

Ганна Трафімаўна Гажэнка-Злотнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ганна Трафімаўна Гажэнка-Злотнік
Дата нараджэння 17 снежня 1927(1927-12-17) (97 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптарка
Месца працы
Вучоба
Уплыў Леў Майсеевіч Пісарэўскі[d] і Валянціна Лаўрэнцьеўна Рыбалка[d]
Член у

Ганна Трафімаўна Гажэнка-Злотнік (нар. 17 снежня 1927, г. Адэса) — беларускі скульптар.

Нарадзіўся 17 снежня 1927 года ў Адэсе. Вучылася ў 1946—1950 гадах у Адэскім мастацкім вучылішчы, у 1951—1957 гадах у Ленінградскім вышэйшым мастацкім вучылішчы у Л. М. Пісарэўскага, дыпломная праца фантан «Шчаслівае дзяцінства» (кіраўнікі В. Л. Сімакоў, В. Л. Рыбалка). Удзельнічала ў рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных і міжнародных выстаўках з 1958 года[1].

З 1957 года выкладала ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А. К. Глебава[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1969 года[2].

Асноўныя творы з таніраванага гіпсу: «Партрэт У. І. Леніна» (1957, варыянт — 1958), «На купанне» (1958), «Дзеля жыцця» (1961), «Партрэт дачкі» (1963), «На трэніроўцы» (1965)[1], «У палон», «Спатканне», «На трэніроўцы», «Слухаюць казку», «Сын палка»[3] і інш. Выканала таксама шэраг паркавых скульптур з гіпсу (1959)[1].

  1. а б в г ГАЖЕНКО-ЗЛОТНИК, Анна Трофимовна // Бойченко — Геонджиан / сост. библиограф О. Э. Вольценбург, авторы ст.: Л. А. Беспалова, А. Х. Грансберг, Л. М. Левина … [и др.]. — М. : Искусство, 1972. — 439 с. — (Художники народов СССР : Биобиблиограф. слов. : в 6 т. [4 т., 5 кн.] / Акад. художеств СССР, НИИ теории и истории изобраз. искусств ; редкол.: Т. Н. Горина (отв. ред.), Т. К. Вагнер, Б. В. Веймарн ; 1970—).
  2. Саюз мастакоў Беларусі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
  3. Злотник Анна Трофимовна цена картин, купить, продать, оценить картину советского художника. socrealizm.com.ua. Праверана 13 кастрычніка 2024.