Ганна Яраславаўна Дзмітрыева-Балаш
Ганна Яраславаўна Дзмітрыева-Балаш | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 мая 1964 (61 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Аляксей Дзмітрыеў[d] |
Род дзейнасці | мастак-дэкаратар |
Вучоба | |
Уплыў | Васіль Фёдаравіч Сумараў, Леніна Мікалаеўна Міронава, Павел Апанасавіч Семчанка і Эдуард Эдуардавіч Жакевіч[d] |
Член у |
Ганна Яраславаўна Дзмі́трыева-Ба́лаш (нар. 27 мая 1964, Мінск) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 27 мая 1964 года ў Мінску. Вучылася ў 1972—1978 гадах творчай майстэрні В. Ф. Сумарава, скончыла ў 1987 годзе Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут[1]. Вучылася ў Л. Міронавай, П. Семчанкі, Э. Жакевіча. Удзельніца мастацкіх выставак з 1987 года[2].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1994 года, Беларускага саюза дызайнераў з 1997 года[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Працуе ў галінах сцэнаграфіі, тэкстылю, лялечнага мастацтва[2] і мадэліравання[1]. Стварае аб’ёмныя тэкстыльныя кампазіцыі з выкарыстаннем тэхнік габелена, ціснення па скуры, вышыўкі, аплікацыі, калажа, жывапісу і інш.: «Цар-царыца» (1987), «Салавей і ружа» (1996), «Дзівосная краіна» (1997), «Раніца ў Венецыі», «Мурашыная каралева»[1], тэкстыльныя кампазіцыі «Урок геаграфіі»[2], «Развітанне славянкі» (усе 1990-я г.; з С. Даманавай), пано «Мой горад» (1997)[1].
Мастак-пастаноўшчык тэлефільма «Пастка для зубра» (1992—1994[1]), спектакля «П’ерэта» Л. Шніцэра і А. Блока (Рускі драматычны тэатр імя М. Горкага, Мінск)[2]. Аформіла сцэнічныя касцюмы ансамблям «Харошкі», «Крупіцкія музыкі», «Камерата» і інш[1].
Творы знаходзяцца ў «Man Galery» (Бостан, ЗША)[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат I рэспубліканскага конкурсу мадэльераў «Міла» (1994)[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з мастаком Аляксеем Дзмітрыевым.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё Дзмітрыева-Балаш Ганна Яраславаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- ↑ а б в г д е Балаш Ганна Яраславаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Дзмітрыева-Балаш Ганна Яраславаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Балаш Ганна Яраславаўна // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б. А. Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішэрс», 1998. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ганна Яраславаўна Дзмітрыева-Балаш на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»