Гарык Вяпшкоўскі
| Гарык Вяпшкоўскі | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 16 студзеня 1985 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 31 сакавіка 2020 (35 гадоў) |
| Адукацыя | |
| Прафесія | акцёр, кінарэжысёр, кінасцэнарыст, аператар-пастаноўшчык, мантажор |
| IMDb | ID 4141544 |
Гарык Вяпшкоўскі (16 студзеня 1985, Брэст — 31 сакавіка 2020) — беларускі акцёр, рэжысёр, сцэнарыст, аператар, мантажор.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Брэсце 16 студзеня 1985 года. Скончыўшы Брэсцкі дзяржаўны музычны каледж імя Р. Шырмы па спецыяльнасці «Тэатральнае мастацтва. Акцёрскае мастацтва драматычнага тэатра і кіно», выступаў на сцэне мясцовага акадэмічнага тэатра драмы.
З 2005 года здымаўся ў серыялах і фільмах. Сярод яго прац — «Брэсцкая крэпасць» (2010), «Зваротны бок Месяца» (2012), «Старэйшая сястра» (2013), «Натура, якая сыходзіць» (2013), «Непадкупны» (2015), «Вакальна-крымінальны ансамбль» (2018) і інш.[1]
У 2010 годзе акцёр з’явіўся на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. У 2014 годзе зняў кароткаметражны фільм «Падарунак»[2], а таксама выступіў у якасці аператара кароткаметражнага фільма «Выпрабаванне».
У 2018 годзе Г. Вяпшкоўскі прыйшоў у Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр[2].
Раптоўна памёр у Брэсце, куды прыехаў да бацькоў, 31 сакавіка 2020 года.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Як акцёр
[правіць | правіць зыходнік]- 2005 — Мужчины не плачут 2 — судмедэксперт
- 2010 — Брэсцкая крэпасць — радавы Сярогін
- 2012 — Зваротны бок Месяца — Пеця
- 2012 — Прыкмета на шчасце
- 2013 — Старэйшая сястра — Ржавы
- 2013 — Клянёмся абараняць
- 2013 — Натура, якая сыходзіць — Пецька
- 2015 — Непадкупны — рабочы фабрыкі
- 2018 — Вакальна-крымінальны ансамбль — Зотаў
Як аператар
[правіць | правіць зыходнік]- 2014 — Выпрабаванне
Як рэжысёр
[правіць | правіць зыходнік]- 2014 — Падарунак
Зноскі
- ↑ nslowa.by
- ↑ а б В 35 лет скончался актер Молодежного театра Гарик Вепшковский Архівавана 1 кастрычніка 2020. (руск.)
- Асобы
- Нарадзіліся 16 студзеня
- Нарадзіліся ў 1985 годзе
- Нарадзіліся ў Брэсце
- Памерлі 31 сакавіка
- Памерлі ў 2020 годзе
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага музычнага каледжа імя Рыгора Шырмы
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры Беларусі
- Акцёры XXI стагоддзя
- Рэжысёры паводле алфавіта
- Рэжысёры Беларусі
- Рэжысёры XXI стагоддзя
- Сцэнарысты паводле алфавіта
- Сцэнарысты Беларусі
- Сцэнарысты XXI стагоддзя
- Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі